Перайсці да зместу

Ціма Сойні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ціма Сойні
фінск.: Timo Soini
міністр замежных спраў Фінляндыі[d]
29 мая 2015 — 6 чэрвеня 2019
Папярэднік Эркі Туаміая
Пераемнік Пека Хаавіста
намеснік прэм’ер-міністра Фінляндыі[d]
29 мая 2015 — 28 чэрвеня 2017
Папярэднік Анты Рынэ
Пераемнік Петэры Орпа
дэпутат Эдускунты[d]
22 красавіка 2015 — 16 красавіка 2019
дэпутат Эдускунты[d]
20 красавіка 2011 — 14 сакавіка 2015
дэпутат Еўрапейскага парламента
14 ліпеня 2009 — 25 красавіка 2011
Finnish Minister for European Affairs[d]
29 мая 2015 — 5 мая 2017
Папярэднік Lenita Toivakka[d]
Пераемнік Sampo Terho[d]
старшыня
1997 — 2017
Папярэднік Raimo Vistbacka[d]
Пераемнік Jussi Halla-aho[d]
старшыня Камітэта міністраў Савета Еўропы[d]
21 лістапада 2018 — 17 мая 2019
Папярэднік Марыя Пейчынавіч-Бурыч
Пераемнік Jean-Yves Le Drian[d]

Нараджэнне 30 мая 1962(1962-05-30)[1][2][…] (63 гады)
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Grand Cross of Royal Norwegian Order of Merit Order of the Cross of Terra Mariana, 2nd Class Commander of the Order of the White Rose of Finland Knight First Class of the Order of the White Rose of Finland Medal for Military Merits Cross of Merit of the War Invalides
Сайт timosoini.fi
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ціма Юхан Сойні (фінск.: Timo Juhani Soini, нар. 30 мая 1962, Раўма, Фінляндыя) — фінскі палітык, былы старшыня партыі «Сапраўдныя фіны» (1997—2017); міністр замежных спраў Фінляндыі (2015—2019).

У 1988 годзе атрымаў ступень магістра паліталогіі ў Хельсінкскім універсітэце.

З’яўляецца першым членам партыі Сапраўдныя фіны, абраным у Еўрапейскі парламент (2009). Быў вылучаны як прэтэндэнт на Прэзідэнцкіх выбарах у Фінляндыі ў 2006 годзе, набраў 3,4 %.

Пасля таго, як на парламенцкіх выбарах 2011 года Сапраўдныя фіны сталі трэцяй па колькасці прадстаўнікоў у Эдускунце партыяй у краіне, Сойні вёў перамовы з лідарам Нацыянальнай кааліцыйнай партыі Юркі Катайненам пра удзел Сапраўдных фінаў ва ўрадзе, аднак потым заявіў пра скасаванне перамоў з-за рознагалоссяў па пытанні фінансавай дапамогі, якую Еўрапейскі звяз плануе аказаць Партугаліі.

У кастрычніку 2012 года на муніцыпальных выбарах стаў дэпутатам у Эспаа і ў лістападзе быў абраны старшынёй гарадской рады (уступіў на пасаду ў студзені 2013 года).

Пасля выбараў у Эдускунту 2015 года, на якіх «Сапраўдныя фіны» занялі другое месца, іх лідэр Ціма Сойні ўвайшоў ва ўрад і заняў пасаду намесніка старшыні Дзяржаўнай рады Фінляндыі — міністра замежных спраў Фінляндыі.

У выбарах 2017 года на пасаду старшыні «Сапраўдных фінаў» удзелу не прымаў. 10 чэрвеня 2017 года яго на гэтым паслу змяніў Юсі Хала-аха.

18 красавіка 2019 года паведаміў пра завяршэнне сваёй палітычнай кар’еры.