Цірса дэ Маліна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Цірса дэ Маліна
Tirso de Molina
Fray Gabriel Téllez, Tirso de Molina.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Габрыэль Цэльес
Дата нараджэння 24 сакавіка 1579 ці 1573[1]
Месца нараджэння Мадрыд
Дата смерці каля 20 лютага 1648(1648-02-20)[2]
Месца смерці Альмасан, правінцыя Сорыя, Іспанія
Пахаванне
Грамадзянства Іспанія Іспанія
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
драматург, навеліст
Кірунак барока
Жанр драма, камедыя, навела
Валодае мовамі іспанская мова
Мова твораў іспанскі
Дэбют «Сарамлівец у палацы» (1606)
Подпіс Firma de Gabriel Téllez (Tirso de Molina).svg
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Цірса дэ Маліна (ісп.: Tirso de Molina, сапраўдныя імя і прозвішча Габрыэль Цэльес ісп.. Gabriel Téllez; 24 сакавіка 157912 сакавіка 1648) — іспанскі драматург, доктар багаслоўя, манах і афіцыйны гістарыёграф ордэна мерседарыяў. Нарадзіўся ў дваранскай сям'і. Вучыўся ва ўніверсітэце Алькала-дэ-Энареса. У 1601 годзе стаў манахам ордэна Багародзіцы Міласэрнай. У 1634 годзе быў прызначаны членам праўлення ордэна, у 1635 - яго гістарыёграфам, у 1639 Т. в М. атрымаў ступень магістра багаслоўя.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 400 вершаваных п'ес, з якіх да нас дайшло толькі 84 камедыі і 5 «аўта». Таксама звяртаўся да розных празаічных жанраў (зборнік навел і твораў на розныя тэмы «Таледскія вілы» (ісп.: Los cigarrales de Toledo), выдадзеныя ў 1624).

Асноўныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Сарамлівец у палацы» (1606)
  • «Пакаранне легкадумнасці» (соч. 1613)
  • «Святая Хуана» (1614)
  • «Каханне і рэўнасць прымусяць паразумнець» (1616, трупа Вальдэса)
  • «Праўда заўсёды дапамагае» (1623, трупа X. Б. Валенсіяна ў Кордаве)
  • «Любоў-лекарка» (1625?)
  • «Дон Хіль Зялёныя нагавіцы» (выд. 1630)
  • драма «Абачлівасць жанчыны» (выд. 1634)
  • «Лепшая жняярка» (выд. 1634)
  • «Багародзіца аліўкавага гаю» (выд. 1636)
  • гераічная камедыя «Антона Гарсія» (выд. 1635)
  • «Асуджаны за недахоп веры» (выд. 1635)
  • «Набожная Марта» (выд. 1636)
  1. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118642863 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.