Перайсці да зместу

Цітавяны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Цітувенай)
Горад
Цітавяны
літ.: Tytuvėnai
55°36′ пн. ш. 23°12′ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Павет Шаўляйскі
Раён Кяльмскі
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1500
Вышыня цэнтра 84 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 1 774 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 687
Паштовы індэкс LT-86061
Паказаць/схаваць карты
Цітавяны (Літва)
Цітавяны
Цітавяны

Цітавя́ны[2], таксама Цітувенай (літ.: Tytuvėnai, жам. Tītovienā) — горад у цэнтральнай Літве. Уваходзіць у склад Кельмскага раёна Шавельскага павета. Горад належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Упершыню Цітавяны (ст.-бел.: Титовяны[3]) згадваюцца ў 1500 годзе. У XVII стагоддзі паселішча належала Андрэю Валовічу, і ўваходзіла ў склад Жамойцкага староства Вялікага Княства Літоўскага. Паводле яго загада ў 1633 годзе быў пабудаваны касцёл і кляштар, у які былі запрошаны бернардынцы з Вільні. У XVIII стагоддзі касцёл і кляштар былі перабудаваны, у іх архітэктуру былі дададзены элементы барока.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Цітавяны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

У наваколлі вядзецца здабыча торфу.

Год Колькасць
2001 2 848 [1]
2002 2 825 [1]
2003 2 785 [1]
2004 2 724 [1]
2005 2 671 [1]
2006 2 616 [1]
Год Колькасць
2007 2 551 [1]
2008 2 514 [1]
2009 2 470 [1]
2010 2 408 [1]
2011 2 309 [1]
2012 2 256 [1]
Год Колькасць
2013 2 190 [1]
2014 2 139 [1]
2015 2 084 [1]
2016 2 034 [1]
2017 2 012 [4]
2018 1 926 [5]
Год Колькасць
2019 1 890 [6]
2020 1 841 [6]
2021 1 850 [1]
2022 1 798 [6]
2023 1 774 [1]
  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. ЭнцВКЛ 2005, с. 16.
  3. Спрогіс І. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столѣтия: составленный по 40 актовым книгам Россиенскаго земскаго суда Архивариусом Виленскаго Центральнаго Архива древних актовых книг - губерний Виленской, Ковенской, Гродненской и Минской. — 1888. — С. 309—310. — 390 с.
  4. State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  5. State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
  6. а б в Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.