Ціфані Трамп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ціфані Трамп
Tiffany Trump RNC July 2016.jpg
Імя пры нараджэнні англ.: Tiffany Ariana Trump
Род дзейнасці мадэль, зорка Інтэрнету, сацыёлаг, спявачка
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1993(1993-10-13) (29 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Дональд Трамп
Маці Марла Мейплз[d]
Муж Michael Boulos[d]
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ціфані Арыяна Трамп (англ.: Tiffany Ariana Trump; нар. 13 кастрычніка 1993, Нью-Ёрк) — амерыканская мадэль і спявачка. Дачка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і яго другой жонкі, Марлы Мейплз.

Бацькі назвалі яе ў гонар ювелірнай кампаніі Tiffany & Co. Яна выхоўвалася маці ў Каліфорніі, скончыла школу ў Калабасасе. Да 2016 года вывучала сацыялогію і ўрбаністыку ў Пенсільванскім універсітэце. У 2014 годзе, падчас вучобы ва ўніверсітэце, выпусціла музычны сінгл «Like a Bird». Працавала стажорам у часопісе Vogue і была мадэллю на паказе мод Эндру Уорэна падчас Тыдня моды ў Нью-Ёрку ў 2016 годзе.

Актыўная на Instagram, дзе мае больш за 500 тыс. падпісчыкаў.

Была адным са спікераў рэспубліканскай канвенцыі ў 2016 годзе. Актыўна агітавала за свайго бацьку на прэзідэнцкіх выбарах.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]