Ціхаакіянскі флот ВМФ Расіі
Выгляд
| Ціхаакіянскі флот ВМФ Расіі | |
|---|---|
| | |
| Краіна |
|
| Падпарадкаванне | Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі |
| Уваходзіць у | Ваенна-Марскі Флот Расійскай Федэрацыі |
| Тып | Ваенна-марскія сілы |
| Складаецца з | |
| Колькасць | 30 000[1] |
| Дыслакацыя | |
| Удзел у |
Руска-японская вайна Вялікая Айчынная вайна Савецка-японская вайна Першая чачэнская вайна Другая чачэнская вайна Барацьба з самалійскімі піратамі |
| Знакі адрознення |
|
| Камандзіры | |
| Дзеючы камандзір | Контр-адмірал Сяргей Іосіфавіч Авакянц |
Ціхаакіянскі флот — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне ваенна-марскога флота Расіі (ВМФ РФ). Ціхаакіянскі флот Расіі, як складовая частка ваенна-марскога флоту і Узброеных сіл Расіі ў цэлым, з’яўляецца сродкам забеспячэння ваеннай бяспекі Расіі ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Для выканання пастаўленых задач Ціхаакіянскі флот мае ў сваім складзе ракетныя падводныя крэйсеры стратэгічнага прызначэння, шматмэтавыя атамныя і дызельныя падводныя лодкі, надводныя караблі для дзеянняў у акіянскай і блізкай марскі зонах, марскую ракетаносную, супрацьлодкавую і знішчальную авіяцыю, сухапутныя войскі, часткі сухапутных і берагавых войскаў.
Штаб Ціхаакіянскага флота размяшчаецца ва Уладзівастоку.