Ціхан (Шарапаў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ціхан (Шарапаў)
Ціхан (Шарапаў)

Дзейнасць святар
Імя пры нараджэнні Канстанцін Іванавіч Шарапаў
Нараджэнне 19 красавіка 1886(1886-04-19)
Смерць 10 лістапада 1937(1937-11-10) (51 год)
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Епіскап Ціхан (свецкае імя Канстанцін Іванавіч Шарапаў; 19 красавіка 1886, Тула — 10 лістапада 1937, Алмацінская вобласць) — праваслаўны дзеяч, епіскап.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1882 годзе паступіў у Білеўскую Увядзенскую Макар’еўскую пустынь Тульскай епархіі, дзе праз 2 гады пастрыжаны ў расафор, манашаства (1904). Рукапаложаны ў іерадыякана, затым іераманаха. У 1911 годзе пераведзены ў Працоўнае Друкарскае брацтва пры Свята-Успенскай Пачаеўскай лаўры. Прызначаны намеснікам рэдактара, з 1914 года рэдактарам часопіса «Русский инок». Пісаў духоўныя павучанні.

Падчас Першай сусветнай вайны святар 177 пяхотнага Ізборскага палка. Узнагароджаны залатым нагрудным крыжам і двума ордэнамі. Пасля вяртання з фронту прызначаны ў Здалбунаў, цяпер Ровенская вобласць, Украіна. У 1918 годзе рэдактар і выдавец часопіса «Праваслаўе».

6 лютага 1922 года ўзведзены ў сан архімандрыта, накіраваны настаяцелем Жыровіцкага Успенскага манастыра, благачынным манастыроў Гродзенскай епархіі і Быценьскай акругі (цяпер частка Брэсцкай і Гродзенскай вобласці). Быў праціўнікам аўтакефаліі Праваслаўнай царквы ў Польшчы.

У 1923 годзе арганізаваў пры манастыры брацтва міран. У чэрвені 1924 года епіскапам Гродзенскім Алексіем (Грамадскім) забаронены ў свяшчэннаслужэнні і 17 кастрычніка 1924 года высланы ў Германію. Праз 3 месяцы вярнуўся ў Расію. 22 сакавіка 1925 года патрыярхам Ціханам хіратанізаваны ў епіскапа Гомельскага, вікарыя Магілёўскай епархіі.

Арыштаваны 30 лістапада 1925 года. Знаходзіўся ў турмах АДПУ Гомеля, Магілёва, Масквы. Асуджаны да 3 гадоў ссылкі ў Казахстан. Пасля вызвалення у 1927 годзе зноў арыштаваны і прыгавораны да 3 гадоў ППК.

Пасля сканчэння тэрміну ў 1930 годзе заставаўся на пасяленні ў Паўночным краі. У 1934 годзе прызначаны епіскапам Чарапавецкім, але ва ўпраўленне епархіяй уступіць не змог: арыштаваны і высланы ў Самарканд. 17 ліпеня 1936 года прызначаны епіскапам Алма-Ацінскім. Зноў арыштаваны ў ноч з 18 на 19 жніўня 1937 года. Асуджаны тройкай НКУС да ВМП і быў расстраляны[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Их страданиями очистится Русь. М., 1996. С. 76;
  • Жыровіцкая Абіцель. 2000, № 5 (18); Шиленок Д., свящ. Из истории Православной Церкви в Белоруссии (1922—1939). М., 2006.
  • Алма-Атинская епархия Московского патриархата в 1937 году // Материалы по истории русской иерархии. Статьи и документы. М., 2002. С. 211—213, 215—235.