Ціхая ноч
Ціхая ноч | |
---|---|
![]() | |
Выканаўца | Leif Bloms[d], Chet Baker[d][1], Åsa Jinder[d], Эн Сафі фон Отэр, Kevin MacLeod[d] і Åsa Jinder[d] |
Дата выпуску | 1810-я |
Жанр | калядная песня[d] |
Мова песні | нямецкая[2] |
Аўтар | Ёзэф Мор[d][3][4][…] |
Кампазітар |
«Ціхая ноч» (ням.: Stille Nacht, heilige Nacht) — папулярная калядная песня шматлікіх народаў. На беларускую мову перакладзена Наталляй Арсенневай[6]. Абвешчана ЮНЕСКА нематэрыяльнай культурнай спадчынай у 2011 годзе.[7][8]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]«Ціхая ноч» упершыню была выканана напярэдадні Калядаў 1818 года ў парафіяльным касцёле Святога Мікалая ў Оберндорфе-бай-Зальцбург, вёсцы ў Аўстрыйскай імперыі на рацэ Зальцах (цяпер — горад у Аўстрыі).
Аўтарам слоў, напісаных пасля сканчэння напалеонаўскіх войнаў, з’яўляецца каталіцкі святар айцец Ёзэф Мор, які пераехаў у Оберндорф-бай-Зальцбург за год да першага выканання.
Мор прынёс словы Францу Ксаўеру Груберу, школьнаму настаўніку і арганісту суседняй вёскі, і папрасіў яго скласці мелодыю і гітарны акампанемент для начной імшы на Каляды 1818 года. Гітарны акампанемент быў, верагодна, абраны з той нагоды, што, магчыма, паводка ракі пашкодзіла царкоўны арган.[9]
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]З моманту стварэння «Ціхая ноч» была перакладзена на каля 140 іншых моў[7][10]. На беларускую мову перакладзена Наталляй Арсенневай[6].
Словы
[правіць | правіць зыходнік]Па-нямецку (арыгінальны тэкст) | Па-беларуску (пераклад Н. Арсенневай)[11] |
---|---|
Stille Nacht, heilige Nacht,
Alles schläft; einsam wacht Nur das traute hochheilige Paar. Holder Knabe im lockigen Haar,
Schlaf in himmlischer Ruh! Stille Nacht, heilige Nacht, Hirten erst kundgemacht
Tönt es laut von fern und nah: Christ, der Retter ist da! Christ, der Retter ist da!
Gottes Sohn, o wie lacht Lieb' aus deinem göttlichen Mund, Da uns schlägt die rettende Stund'. Christ, in deiner Geburt! Christ, in deiner Geburt! |
Ціхая ноч, святая ноч!
Усё спіць, сніць даўно. Толькі Маці Святая ўсцяж Ціха ў яслях люляе дзіця — Спі, Сыночак малы, Люлі, люлі, спі.
Серабром зорных крыг, Хор анёлаў пяе пастухом Аб дзіцяці, што будзе Хрыстом, Светлай песняй хвалы Славяць Збаўцу зямлі.
У родны край завітай, Людзям сум і тугу разгані, Хай жа цешацца ў гэтыя дні, У ціхую, святую ноч! У ціхую, святую ноч! |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ (unspecified title) Праверана 13 снежня 2018.
- ↑ (unspecified title) Праверана 12 снежня 2018.
- ↑ http://immaterielleskulturerbe.unesco.at/cgi-bin/unesco/element.pl?eid=68&lang=de
- ↑ http://immaterielleskulturerbe.unesco.at/cgi-bin/unesco/element.pl?eid=68&lang=en
- ↑ а б ISWC Network Праверана 20 сакавіка 2020.
- ↑ а б Літургічныя тэксты для беларускамоўнага багаслужэння
- ↑ а б 200 гадоў спеву «Ціхая ноч»
- ↑ Silent Night: Austria’s melodic message of peace ["Ціхая ноч": аўстрыйскае мелодычнае пасланне міра]
- ↑ Jason Daley. A Brief History of ‘Silent Night’ [Джэйсан Дэйлі. Кароткая гісторыя «Ціхай ночы»]
- ↑ Ronald M. Clancy, William E. Studwell. Best-Loved Christmas Carols. [Рональд М. Клэнсі, Уільям Э. Стадуэл. Самыя любімыя калядныя спевы] Christmas Classics Ltd, 2000.
- ↑ Калядныя песні
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ціхая ноч
- Выкананне песні па-беларуску (паводле перакладу Арсенневай)