Ціхінічы (Рагачоўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Ціхінічы
Мясцовы сельсавет
Мясцовы сельсавет
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 584 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2339
Паштовыя індэксы
247286
Аўтамабільны код
3
СААТА
3247872021
Ціхінічы на карце Беларусі ±
Ціхінічы (Рагачоўскі раён) (Беларусь)
Ціхінічы (Рагачоўскі раён)
Ціхінічы (Рагачоўскі раён) (Гомельская вобласць)
Ціхінічы (Рагачоўскі раён)

Ці́хінічы[1] (трансліт.: Cichiničy, руск.: Тихиничи) — аграгарадок у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ціхініцкага сельсавета. Насельніцтва 1490 чал. (2004). Знаходзяцца за за 22 км на паўночны захад ад горада і чыгуначнай станцыі Рагачоў (лінія Магілёў — Жлобін); палявая дарога злучае вёску з шашай Бабруйск — Гомель.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Ціхінічы ўпамінаюцца ў XV ст. У 1440-я маёнтак вылучылі з Рагачоўскай воласці. Пад 1493 Ціхінічы (пад назвай Ціханцы) упамінаюцца ў Літоўскай метрыцы як маёнтак недалёк ад Рагачова. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Рэчыцкага павета Менскага ваяводства. Пад 1567 яны значацца ў попісе літоўскага войска.

Па 1784 Ціхінічы атрымалі статус мястэчка. З 1792 тут дзейнічала царква Святога Міхаіла.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Праект царквы-мураўёўкі, 1864

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ціхінічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. На 1824 тут штогод праводзіліся 3 кірмашы[2], вядомыя гандлем дубленымі і простымі сялянскімі футрамі і кажухамі. Паводле інвентару за 1848 Ціхінічамі валодалі Аскеркі. На 1860 у мястэчку было 92 драўляныя будынкі, малітоўная школа, бровар.

З 1864 у Ціхінічах працавала школа, у якой у першы год яе працы навучаліся 51, а ў 1889 — 58 хлопчыкаў і дзяўчынак. На 1880 — 126 двароў, мураваня царква, 6 крамаў, паштовая кантора, прыёмны лекарскі пункт, малітоўная школа. Паводле вынікаў перапісу (1897) існавалі аднайменныя мястэчка (246 двароў, царква, 2 малітоўныя дамы, 3 бібліятэкі, хлебазапасны магазін, 13 крамаў, карчма) і фальварак (13 двароў, вінакурня).

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 Ціхінічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, а з 16 студзеня ў склад РСФСР. У 1924 Ціхінічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавета. У 1930 у вёсцы працавалі спіртзавод (з 1890), цагельня (з 1921), маслазавод, 2 кузні, вятрак, шавецкая майстэрня. На 1941 — 135 двароў.

На 2004 у Ціхінічах было 584 гаспадаркі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1826 год — 556 чал.; 1860 год — 944 чал.; да 1880]] — 746 чал.[3]; 1880 год — 837 чал.; 1897 год — 988 чал. у мястэчку Ціхінічы і 274 чал. у фальварку Ціхінічы
  • XX стагоддзе: 1941 год — 835 чал.; 1959 год — 593 чал. у вёсцы Ціхінічы і 281 чал. у пасёлку саўгасу Ціхінічы
  • XXI стагоддзе: 2003 год — 1216 чал.[4]; 2004 год — 1490 чал.[5]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Ціхінічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта. Таксама тут знаходзіцца прыпыначны пункт Ціхінічы.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

План складаецца з доўгай простай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, да цэнтру якой з усходу далучаюцца 2 шчыльна забудаваныя кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, цагляная і драўляная, сядзібнага тыпу. У 1989—1991 тут збудавалі 200 цагляных, катэджавага тыпу, дамоў, у якіх размясціліся перасяленцы з забруджаных месцаў па аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Вінакурня

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выхадцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 120.
  3. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. S. 679.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. С. 130.
  5. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]