Гэтыя паўзучыя (укараняюцца ў вузлах) шматгадовыя расліны дасягаюць вышыні 10-20 см. Карані з’яўляюцца другаснымі ад карэнішча. Кеткі сустракаюцца толькі на бакавых галінках, якія тырчаць на парастках. Парасткі з чатырохвугольным папярочным перасекам, паверхня пакрыта доўгімі валасінкамі 0.8-1.0 мм. Сядзячае лісце ўздоўж сцябла размешчана процілегла. Форма можа быць строга эліптычнай або ланцэтна-лапаткавай. Суадносіны паміж шырынёй / даўжынёй вагаецца ад 1:3 да 1:3.5. Лісце ўздоўж сцябла больш-менш аднолькавае; паверхня раснічастая са слабымі жылкамі. Суквецці сферычна-яйкападобнай формы ўтвараюцца кветкамі, сабранымі ў кольцы. Прыкветкі суквецця падобныя на лісце. Даўжыня кветак: 4-6 мм. Чашачкі і вяночак 5-лісточкавыя. Колер вяночка ад ружовага да фіялетавага. Тычынак чатыры. Цвіце ў маі — жніўні. Плод — схізакарпій, складаецца з 4 сухіх часціц.
↑Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 130. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Thymus loevyanus