У ежу спажываюць лісце і маладыя парасткі свежыя і сушаныя як прыправу да многіх страў. У медыцыне ім карыстаюцца як заспакаяльным сродкам пры расстройстве нервовай сістэмы, хваробах бронхаў, органаў стрававання, коклюшы, рэўматызме. Алей з насення і лісця чабору звычайнага ўтрымлівае тымол, выкарыстоўваемы ў вытворчасці ментолу, хімічных індыкатараў, у якасці антысептыка і процігліставага сродку[3][4].
Найбольш прыдатныя для вырошчвання чабару супясчаныя лёгкасугліністыя глебы з нейтральнай або слабакіслай рэакцыяй. Насенне сеюць у першай палове вясны ў пасяўныя скрынкі, вырашчаную расаду садзяць у адкрыты грунт на адлегласці паміж раслінамі 18—20 см, паміж радамі 35—40 см, на глыбіню 0,5—1 см. Усходы прарэджваюць на 15—20 см. Убіраюць у пачатку цвіцення. Сцёблы, зрэзаныя і звязаныя ў пучкі, сушаць у цені.
↑Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
↑Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 74. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).