Чавуская ратуша
| Ратуша | |
| Чавуская ратуша | |
|---|---|
| Чарцёж 2-й паловы XIX ст. | |
| 53°48′ пн. ш. 30°58′ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Чавусы |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Дата пабудовы | 1780 год |
| Асноўныя даты | |
|
1780 — Збудавана Новая ратуша |
|
| Дата скасавання | 1864 |
| Стан | Не існуе |
Чавуская ратуша — колішняя ратуша, якая размяшчалася ў цэнтральнай частцы Чавусаў.
Старая ратуша з'яўляецца першым каменным адміністрацыйным будынкам у Чавусах. Была пабудавана ў другой палове XVII ст. у стылі барока. Мела вежавую кампазіцыю з купальным завяршэннем, вялікі гадзіннік. Комплекс крам у адвольным парадку размяшчаўся вакол ратушы на плошчы.
Прастаяла больш за 200 гадоў, паступова руйнуючыся, і ў сярэдзіне XIX стагоддзя прыйшла ў непрыдатнасць.
Новая ратуша пабудавана ў 1780 годзе на месцы, дзе зараз знаходзіцца мемарыяльны комплекс у гарадскім парку. На працягу 70 гадоў у горадзе было дзве ратушы.
У 1840 годзе будынак Новай ратушы быў рэканструяваны і ў ім была адкрыта Праабражэнская царква. Але на старым падмурку храм пачаў хутка разбурацца, і ўжо ў 1864 годзе царкву разабралі [1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Чавуская ратуша на сайце Radzima.org
- Чавуская ратуша на сайце «Архіварта»
