Чавускі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
| Чавускі раённы выканаўчы камітэт | |
|---|---|
| | |
Агульная інфармацыя |
|
| Краіна | |
| Юрысдыкцыя | Чавускі раён |
| Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт |
| Вышэйшае ведамства | Чавускі раённы Савет дэпутатаў[d] |
| Штаб-кватэра | 213206, Магілёўская вобласць, г. Чавусы, вул. Ленінская, 17 |
| Старшыня | Дзмітрый Міхайлавіч Акуліч |
| Сайт | chausy.gov.by |
Чавускі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Чавускаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Чавусаў у будынку на вул. Ленінская, 17.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні;
- Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
- Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
- Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- Аддзел эканомікі;
- Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
- Аддзел землеўпарадкавання;
- Сектар культуры;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
- Аддзел па адукацыі;
- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будаўніцтва і архітэктуры;
- Фінансавы аддзел;
- Сектар спорту і турызму;
- Юрыдычны сектар.
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- З 28 сакавіка 2023 года — Дзмітрый Міхайлавіч Акуліч[2].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» Архівавана 4 лютага 2022.
- ↑ Искра, Газета. В Чаусском райисполкоме новый председатель. Им стал Дмитрий Акулич (руск.)(недаступная спасылка). Официальный сайт Чаусской районной газеты "Искра" (28 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2023. Праверана 19 мая 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- chausy.gov.by — афіцыйны сайт Чавускага раённага выканаўчага камітэта