Чавусы
Горад
Чавусы Чыгуначная станцыя
| ||||||||||||||||||||||||||
Ча́вусы[2] (афіц. транс.: Čavusy) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Чавускага раёна, на р. Бася. За 41 км ад г. Магілёў, 5 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы на лініі Магілёў—Крычаў. Вузел аўтадарог на Магілёў, Крычаў, Мсціслаў, Чэрыкаў. Насельніцтва 10 525 чал. (2017)[1].
Назва[правіць | правіць зыходнік]
На думку географа В. Жучкевіча, тапонім «Чавусы» мае цюркскае паходжанне: «чавус» — ніжэйшы военачальнік, часам проста дробнамаянтковы шляхціч[3]. Таксама існуе меркаванне, што паселішча заснавалі цыганы: з цыганскага «чавус» — гэта «намёт»[4].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўпамін пра вёску Чавусавічы[5] датуецца 1581. З 1589 яны ўваходзілі ў склад Магілёўскай эканоміі. У 1604 паселішча атрымала статус горада.
12 жніўня 1634 кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Чавусам Магдэбургскае права і герб: «у блакітным полі на белым кані Св. Марцін з мячом у руцэ, на плячах чырвоны плашч»[6]. На 1648 тут было 176 дымоў[5].
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Чавусы апынуліся ў цэнтры ваенных дзеянняў, маскоўскія войскі акупавалі і спустошылі мясціну. З вясны 1656 тут размяшчалася рэзідэнцыя казацкага палкоўніка І. Нячая. Увосень 1660 войскі Вялікага Княства Літоўскага вызвалілі Чавусы. На 1676 тут было 109 будынкаў.
У часы Вялікай Паўночнай вайны ў 1708 Чавусы разрабавалі шведскія войскі. На 1737 у горадзе дзейнічалі 3 царквы, меўся мытны пункт, дзясятую частку жыхароў складалі рамеснікі. У 1770-я тут было больш за 420 дамоў, штогод праводзіўся кірмаш[5].
Расійская імперыя[правіць | правіць зыходнік]
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Чавусы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам павета Магілёўскай, пазней Беларускай губерні. У 1778 расійскія ўлады зацвердзілі план забудовы горада і надалі яму новы герб. З 1789 пачало працаваць 2-класнае павятовае вучылішча. На 1803 у Чавусах быў 461 будынак, дзейнічалі касцёл пры кляштары кармелітаў і 4 царквы. На 1825 — 569 дамоў, 5 цэркваў, 30 крам, штогод праводзіліся 2 кірмашы. На 1829 — 584 дамы, дзейнічалі касцёл, 4 царквы, 6 сінагог. У 1839 працавала палатняная мануфактура. На 1840 — 4 мураваныя і 808 драўляных дамоў, працавалі 26 крам і 23 карчмы, штогод праводзіліся 2 кірмашы.
У 1860 у Чавусах было 676 двароў, дзейнічалі 4 царквы, 2 сінагогі і 7 іўдзейскіх малітоўных дамоў, працавалі бальніца, 2-класнае павятовае і прыходскае вучылішча, 73 крамы, аптэка. 12 жніўня 1881 пачала працаваць тэлеграфная станцыя. У 1901 адкрылася 3-класнае гарадское вучылішча, на 1904 — працавала 41 прамысловае і 41 рамеснае прадпрыемствы, бальніца на 24 ложкі, друкарня, бібліятэка-чытальня, штогод праводзілася чатыры кірмашы.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Чавусы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Чавусы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам раёна Магілёўскай вобласці. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да чэрвеня 1944 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
3 студзеня 2005 адбылося афіцыйнае зацверджанне герба Чавусаў[7]. З невядомых прычын улады выбралі пазнейшы расійскі, а не гістарычны герб часоў Вялікага Княства Літоўскага.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

- XVIII стагоддзе: 1770-я — 2 530 чал.[5]
- XIX стагоддзе: 1825 — 4 тыс. чал.[8]; 1840 — 5 150 чал.; 1860 — 4 579 тыс. чал.[9]; 1880 — 4 167 чал.[10]; 1884 — 2 579 чал. (2 332 муж. і 2 247 жан.), у тым ліку праваслаўных — 960 муж. і 940 жан., каталікоў — 8 муж. і 13 жан., іўдзеяў — 1 364 муж. і 1 294 жан.[11]; 1897 — 4 690 чал., з іх 41,1 % пісьменных
- XX стагоддзе: 1904 — 6,1 тыс. чал.; 1912 — 6 991 чал.; 1926 — 5 409 чал.[12]; 1939 — 7,2 тыс. чал.; 1959 — 7,8 тыс. чал.; 1991 — 12,5 тыс.[13]
- XXI стагоддзе: 2002 — 10,9 тыс. чал.[14]; 2004 — 10,5 тыс. чал.; 2006 — 10,5 тыс. чал.; 2008 — 10,4 тыс. чал.[15]; 2009 — 10 692 чал. (перапіс); 2016 — 10 525 чал.[16]; 2017 — 10 525 чал.[1]
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Прадпрыемствы харчовай, будматэрыялаў, першаснай апрацоўкі лёну прамысловасці. Гасцініца[17].
- ААТ «Чавускі масларобна-сыраробны завод»
- ПУП «Чавускі камбінат кааператыўнай прамысловасці»
- ААТ «Чавускі завод жалезабетонных вырабаў»
- РУВП «Чавускі льнозавод»
Культура[правіць | правіць зыходнік]
Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, Чавускі гісторыка-краязнаўчы музей.
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
У Чавусах працуюць 2 сярэднія, спартыўная базавая школы, школа-інтэрнат, школа мастацтваў.
Забудова[правіць | правіць зыходнік]
У Чавусах налічваецца 94 вуліцы і 49 завулкаў. Рака і аўтамагістраль Магілёў — Чэрыкаў падзяляюць сучасны горад на 4 планіровачныя раёны. У забудове пераважаюць дамы сядзібнага тыпу, таксама ўтварыўся мікрараён з 2—5-павярховымі пабудовамі.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
Помнікам прыроды з’яўляецца гарадскі парк (закладзены ў 1884 годзе, плошча 2,3 га[18]). Захаваліся стаянка эпохі неаліту, 2 паселішчы, курганныя могільнікі.
- Гістарычная забудова (XIX — пач. XX стст.; фрагменты)
- Могілкі іўдзейскія
- Помнік героям-вызваліцелям
- Спаса-Ушэсцеўская царква (1990)
Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]
- Касцёл і кляштар кармелітаў (1653)
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1905)
- Ратуша (1780)
- Сінагога
- Царква Святога Георгія (кан. XIX ст.)
- Царква Святога Мікалая (кан. XIX ст.)
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Гершэль Даніловіч (1884, паводле іншых звестак, нарадзіўся ў Гомелі) — бацька Кірка Дугласа, дзед Майкла Дугласа. У 1908 годзе разам з маладой жонкай Брайнай перабраўся за акіян. У Штатах яўрэйская сям’я з Беларусі амерыканізавала прозвішча. Так Даніловічы ператварыліся ў Дэмскіх. Дуглас — сцэнічнае прозвішча Кірка (Ісур Даніловіч), якое зрабілася родным для яго сына Майкла[19]
- Ісак Саламонавіч Гінзбург (1897—1974) — савецкі хірург, заснавальнік анкалагічнай і дзіцячай хірургічнай службы ў Азербайджане
- Уладзімір Мікалаевіч Кудрэвіч (1884—1957) — беларускі мастак
- Юрка Лявонны (1908—1937) — беларускі паэт
- Сцяпан Парфёнавіч Маргунскі — беларускі юрыст
- Леў Маневіч (1898—1945) — савецкі разведчык, Герой Савецкага Саюза
- Мікалай Андрыянавіч Міхін (1872—1946) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі, доктар ветэрынарных навук, першы рэктар Маскоўскага ветэрынарнага інстытута[20]
- Любоў Васілеўна Ракава — беларускі этнограф
- Канстанцін Густававіч Рэнард (1884—1961) — вучоны ў галіне селекцыі раслін і насенняводства[21]
- Берта Майсееўна Сосіна-Ізраіцель (1903—1982) — беларускі рэнтгенолаг
- Раман Ігаравіч Ялётнаў — беларускі біятланіст
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 399.
- ↑ Зубовіч Я. Невядомыя Чавусы // «Туризм и отдых» № 34, 30 жніўня 2007.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 5,3 Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 735.
- ↑ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. С. 251.
- ↑ Геральдика на Чаусский районный исполнительный комитет
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / У. А. Бадакоў і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2009. С. 237.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / У. А. Бадакоў і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2009. С. 238.
- ↑ Sulimierski F. Czausy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 776.
- ↑ Опыт описания Могилевской губернии. В 3-х кн. Кн. 2. / Под ред. А. С. Дембовецкого. — Могилев на Днепре, 1884.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / У. А. Бадакоў і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2009. С. 239.
- ↑ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. С. 203.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / У. А. Бадакоў і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2009. С. 235.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 307.
- ↑ Лашкевіч К. Якіх сусветных знакамітасцей варта запрасіць на гістарычную радзіму ў Беларусь // «TUT.BY», 15 мая 2009.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — С. 487.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8. — С. 12.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / У. А. Бадакоў і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2009. — 542 с. ISBN 978-985-11-0452-5.
- Зубовіч Я. Чавусы — горад Святога Марціна: (нарысы па гісторыі ад заснавання да 1917 г.). — Магілеў: Магілёўская абласная тыпаграфія, 2008. — 254, [1] с.: іл., факсім. ISBN 978-985-6848-34-9
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. ISBN 985-11-0276-8.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чавусы
Геаграфічныя звесткі па тэме Чавусы на OpenStreetMap
- м. Чавусы на Radzima.org
- Чавусы на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Чавусы — парафія Найсвяцейшай Дзевы Марыі Маці Касцёла на Catholic.by
- Здымкі на Globus.tut.by
- Сайт горада Чавусы і Чавускага раёна — навіны, гісторыя, фотаальбом, Форум, Чат
- Надвор’е ў горадзе Чавусы
|
|