Чагандо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чагандо
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Плошча
  • 16 613 км²
Чагандо на карце
Часавы пояс UTC+08:30
Код ISO 3166-2 KP-04
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чагандо (кар. 자강도, 慈江道) — правінцыя ў КНДР. Насельніцтва — 1 299 830 чалавек (2008). Плошча — 16 968 км². На поўначы мяжуе з Кітаем, на ўсходзе — з правінцыямі Янгандо і Хамгён-Намдо, на поўдні — з правінцыямі Пхёнан-Намдо і на захадзе — з Пхёнан-Пукто. Чагандо была сфарміравана ў 1949 годзе шляхам аддзялення ад Пхёнган-Пукто. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі знаходзіцца ў горадзе Канге.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Чагандо падзелена на 3 горада (сі) і 15 паветаў (кун).

Гарады:

  • Канге (강계시, 江界市; горад з 1949)
  • Хыйчхон (희천시, 熙川市; горад з кастрычніка 1967)
  • Манпхо (만포시, 滿浦市; горад з кастрычніка 1967)

Паветы:

  • Чанган (장강군, 長江郡)
  • Часон (자성군, 慈城郡)
  • Чанчхон (전천군, 前川郡)
  • Чхосан (초산군, 楚山郡)
  • Чунган (중강군, 中江郡)
  • Хвапхен (화평군, 和坪郡)
  • Копхун (고풍군, 古豐郡)
  • Наным (랑림군, 狼林郡)
  • Ёнім (룡림군, 龍林郡)
  • Сіджун (시중군, 時中郡)
  • Сонган (성간군, 城干郡)
  • Санвон (송원군, 松原郡)
  • Усі (우시군, 雩時郡)
  • Вівон (위원군, 渭原郡)
  • Тонсін (동신군, 東新郡)