Чажашы
| Населены пункт | |
| Чажашы | |
|---|---|
| ჩაჟაში | |
| 42°54′54″ пн. ш. 43°00′31″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Статус | Мясційскі муніцыпалітэт |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 2 160 м |
| Часавы пояс | UTC+04:00 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Афіцыйная мова | грузінская мова |
| Паказаць/схаваць карты | |
Чажашы (груз. ჩაჟაში) ― вёска ў Мясційскім муніцыпалітэце краю Самэгрэла-Зема Сванеці, Грузія. Яна размешчана ў паўднёвых перадгор'ях Вялікага Каўказа, у вярхоўях даліны ракі Інгуры, на вышыні 2160 м над узроўнем мора. Вёска з'яўляецца часткай гістарычнай вобласці Сванеціі і цэнтрам супольнасці Ушгулі. Сярэднявечныя абарончыя збудаванні унесены ў рэестр Нацыянальнай спадчыны Грузіі, а таксама ўваходзяць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА[1].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Чажашы з'яўляецца галоўным паселішчам супольнасці Ушгулі, якая ўяўляе сабой кангламерат з чатырох вёсак. Таксама Чажашы ― адно з самых высока размяшчаюцца населеных месцаў у Еўропе. Сяло ўваходзіць у склад Мясційскага муніцыпалітэта, размешчана прыкладна ў 45 км да захаду ад горада Месціа (адміністрацыйнага цэнтру муніцыпалітэта). Знаходзіцца на месцы зліцця рэк Інгуры і Шаўтскала.[2]
Культурная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]| Верхняя Сванетия* | |
|---|---|
| ** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
| Тып | Культурное |
| Крытэрыі | iv, v |
| Спасылка | 709 |
| Рэгіён*** | Еўропа |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 1996 (20 сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА | |
У Чажашы размяшчаюцца дзясяткі пабудоў, збудаваных пачынаючы з часоў Сярэднявечча і Ранняга Новага Часу. У іх лік уваходзяць 13 добра захаваўшыхся Сванскіх вежаў: у асноўным гэта трох-ці пяціпавярховыя будынкі, прылеглыя да сямейных дамоў. Захаваліся таксама і чатыры сярэднявечныя замкі, прычым адзін з іх, паводле мясцовых легенд выкарыстоўваўся ў якасці летняй рэзідэнцыяй царыцай Тамарай (правіла ў 1184-1213 гг.). Тут ёсць дзве каменныя царквы і некалькі падсобных будынкаў пры іх. Час пабудовы цэркваў, асвячоныя ў імя святога Георгія і Хрыста Збавіцеля, датуюцца X―XI і XII стагоддзямі, адпаведна. Царква святога Георгія з'яўляецца часткай замка Тамары. Другая царква багата распісана фрэскамі. Пачынаючы з 2000 года, урад Грузіі і Нацыянальны Камітэт Міжнародны савет па захаванні помнікаў і славутых месцаў (ІКАМОС Грузія), заключылі пагадненне аб міждысцыплінарных даследаваннях культурнай спадчыны вёскі і ажыццяўлення праектаў па рэстаўрацыі і кансервацыі помнікаў архітэктуры.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Чажашы ― гэта невялікая вёсачка. Па дадзеных перапісу 2014 года, пастаянна тут пражывае ўсяго 28 чалавек, усе яны адносяць сябе да сванаў, этнічнай падгрупы грузінаў.[3]
Зноскі
- ↑ Upper Svaneti (англ.). UNESCO World Heritage List. Праверана 27 September 2016.
- ↑ Abashidze, Irakli, рэд. (1987). ჩაჟაში (Chazhashi). ქართული საბჭოთა ენციკლოპედია, ტ. 11 [Georgian Soviet Encyclopaedia, vol. 11](груз.). Tbilisi: Metsniereba. pp. 82–83.
- ↑ მოსახლეობის საყოველთაო აღწერა 2014. საქართველოს სტატისტიკის ეროვნული სამსახური (ნოემბერი 2014). Праверана 7 ნოემბერი, 2016.