Даўжыня цела 36—42 см, размах крылаў 92—105 см. Чорная «шапачка» заходзiць на тыл шыі. Канцы крылаў белыя, моцная чырвоная дзюба з тонкім чорным кольцам, чырвоныя ногі. Дарослыя птушкі ў негнездавы час, а таксама маладыя з белай галавой, толькі па баках цёмныя плямы. Двухгадовыя з чорнымі канцамі крылаў, з карычневым перадам крылаў. Голас гучны.
Гняздуецца пераважна ў калоніі (таксама ў змяшанай з рачной крычкай). Гняздо будуе ў ямцы сярод расліннасці або на адкрытым месцы. Гэта няшчыльная чаша з травы (часта ў высцілцы некалькі пёраў). На пясчаных месцах сустракаецца скупая высцілка з сухой травы.
Яйкі (1—2, часам 3) крыху падоўжаныя, светла-крэмавыя, бела-жоўтыя, бледна-зялёныя або светла-аліўкавыя; глыбокія плямы — папялістыя, паверхневыя — чорныя або карычневыя. Памеры: 53,5 х 38 мм.
Зноскі
↑Архіўная копія(нявызн.)(недаступная спасылка).Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2015.Праверана 7 лютага 2015.