Чайлд Хэсем
Чайлд Хэсем | |
---|---|
англ.: Childe Hassam | |
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1859[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 27 жніўня 1935[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Frederick Fitch Hassam[d][5] |
Маці | Rose Delia Hathorne[d][5] |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр |
Жанр | пейзаж[7] і гарадскі пейзаж[d][7] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | імпрэсіянізм[7] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрэдэрык Чайлд Хэсем (англ.: Frederick Childe Hassam; 17 кастрычніка 1859, Дорчэстэр, Масачусетс — 27 жніўня 1935, Лонг-Айленд, Нью-Ёрк) — амерыканскі мастак-імпрэсіяніст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1877 годзе кінуў школу, першы час працаваў ксілографам, рабіў графічныя ілюстрацыі для такіх часопісаў, як The Century Magazine, Harper’s Weekly і Scribner’s Monthly. У 1878 годзе пачаў наведваць вячэрнія курсы пры Бостанскім мастацкім клубе і інстытуце Лоўэла. У гэты перыяд напісаў свае першыя пейзажы ў натуралістычным стылі: у асноўным гэта віды Бостана і яго ваколіц. У 1882 годзе адбылася першая персанальная выстава Гасама, на якой ён упершыню прадаваў свае палотны.
Улетку 1883 года ўпершыню выехаў у Еўропу, наведаў Італію, Францыю, Галандыю, Англію і Іспанію; вялікі ўплыў на яго аказалі акварэлі У. Цёрнера. У 1884 годзе, пасля вяртання на радзіму, выставіў у Бостане 67 зробленых ім у Еўропе акварэляў. У тым жа годзе ажаніўся з Катлін Мод Доўн (1862—1946).
У 1886 годзе наведаў выставу французскіх мастакоў-імпрэсіяністаў і ў тым жа годзе з’ехаў у Парыж, дзе пражыў тры гады; вучыўся ў акадэміі Жуліяна. У гэты час крыніцай яго даходаў з’яўляліся ілюстраванне кніг, якія выдаваліся ў Бостане, а таксама продаж карцін на амерыканскіх аўкцыёнах. У 1887 годзе ўпершыню выстаўляў свае палотны ў Парыжскім Салоне. Браў удзел у Сусветнай выставе 1889 года, на якой заваяваў бронзавы медаль. У тым жа годзе з’ехаў у Нью-Ёрк. У 1909 годзе нью-ёркскі Метрапалітэн-музей купіў адну з яго карцін.
У 1897 годзе ўступіў у Амерыканскае таварыства мастакоў і сумесна з Джонам Твахтманам і Джуліянам Уірам стварыў групу Дзесяць амерыканскіх мастакоў (Дзясятка). Становіцца вядучым прадстаўніком амерыканскага імпрэсіянізму.
Зноскі
- ↑ а б Childe Hassam
- ↑ а б Frederick Childe Hassam — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Union List of Artist Names
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ а б в https://www.metmuseum.org/toah/hd/hass/hd_hass.htm
- Нарадзіліся 17 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1859 годзе
- Нарадзіліся ў Бостане
- Памерлі 27 жніўня
- Памерлі ў 1935 годзе
- Памерлі ў Іст-Хэмптане (Нью-Ёрк)
- Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі-імпрэсіяністы
- Мастакі ЗША XIX стагоддзя
- Мастакі ЗША XX стагоддзя
- Гравёры