Чалавек і яго сабака
«Чалавек і яго сабака» (фр.: Un homme et son chien) — французскі кінафільм. Рэмейк фільма «Умберта Д.» (1952) італьянскага рэжысёра Віторыа дэ Сіка. Апошні фільм у якім зняўся Жан-Поль Бельмандо перад яго смерцю 6 верасня 2021 года.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]74-гадовага пенсіянера Шарля (Жан-Поль Бельмандо) выгнала з дому ўдава Жанна (у мінулым — яго сужыцелька), якая аб’яўляе пра сваё новае замужжа. За старым даглядае служанка Жанны Лэйла; яна цяжарная, але будучы бацька адмаўляецца прызнаць дзіця. Аднак Шарлю ўдаецца дапамагчы Лэйле.
Шарль застаецца на вуліцы без сродкаў да існавання. Гонар перашкаджае яму прасіць міласціну. Яго пакінулі ўсе, акрамя сабакі з немудрагелістай мянушкай — Мой Сабака. У роспачы стары вырашае здзейсніць самагубства, кінуўшыся пад цягнік, але адданасць сабакі ратуе жыццё.