Чалюшчавіцкі сельсавет
Jump to navigation
Jump to search
Чалюшчавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Петрыкаўскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Чалюшчавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 1 210 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 2350 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Чалю́шчавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Чалюшчавічы.
Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капаткевіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капаткевіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года па 12 лютага 1935 года ў Петрыкаўскім раёне. З 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Капаткевіцкага раёна з 25 снежня 1962 года ў складзе Петрыкаўскага раёна.
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1210 чалавек[1], з іх 96,4 % — беларусы[2].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.