Чалябінскі трактарны завод

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чалябінскі трактарны завод
Тып таварыства з абмежаванай адказнасцю
Заснаванне 1933
Размяшчэнне Расія Чалябінск, Расія
Галіна машынабудаванне
Прадукцыя трактары і рухавікі
Абарот
  • 125 млн $ (1994)[1]
Матчына кампанія Уралвагонзавод[d]
Сайт chtz-uraltrac.ru

Чалябінскі трактарны завод (ЧТЗ) — трактарабудаўнічае прадпрыемства ў Расіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Трактары С-65 «Сталінец-65» каля цэхаў, 1930-я гады

Прадпрыемства было заснавана ў 1933 годзе. Будаўніцтва завода ажыццяўлялася з прыцягненнем спецыялістаў з ЗША і іншых краін. Праектаванне завода ажыццяўлялася архітэктурнай фірмай «Альберт Кан Інкарпарэйтэд» з Дэтройта[2].

Да 1937 года завод займаўся выпускам трактароў, у прыватнасці трактара С-60. У гады Вялікай Айчыннай вайны на заводзе была наладжана вытворчасць і канвеерная зборка танкаў, завод вырабляў розныя тыпы танкаў і самаходных артылерыйскіх установак, дызельных танкавых рухавікоў і нарыхтоўкі для боепрыпасаў, пастаўляў фронту баявыя машыны KB-1, ІС-1 і Т-34[3].

Пасля распаду СССР Чалябінскі трактарны завод быў прыватызаваны і ператвораны акцыянернае таварыства «ЧТЗ-Уралтрак». У 2011 годзе «Уралвагонзавод» набыў кантрольны пакет акцый завода, тым самым ЧТЗ стаў даччыным прадпрыемствам «Уралвагонзавода»[4].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]