Перайсці да зместу

Чамялынскае вадасховішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чамялынскае вадасховішча
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 140 м
Плошча 1,26 км²
Сярэдняя глыбіня 1,8 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Чамялынскае вадасховішча (Брэсцкая вобласць)
Чамялынскае вадасховішча
Чамялынскае вадасховішча
Map

Чамялы́нскае — вадасховішча ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Размешчана ў 14 км на паўночны ўсход ад горада Івацэвічы, каля вёскі Чамялы ў пойме ракі Шчара. Побач з возерам праходзяць аўтамабільныя дарогі Р2 і М1.

Збудавана ў 1954 годзе на пойме ракі Шчара для рыбаводства.

З’яўляецца наліўным, напаўняецца вадой праз шлюзы Даманаўскага вадасховішча з выкарыстаннем помпавай станцыі.

Плошча вадазбору — 2970 км². Вадазбор раўнінны, слабаперасечаны (разаранасць 40 %, залесенасць 18 %, забалочанасць 31 %).

Збудаванні гідравузла: агараджальная дамба (даўжыня 5,122 км), водазабор, помпавая станцыя, вадавыпуск з рыбаўлоўнікам. Па ложы вадаёма пракладзена рыбазборнаасушальная сетка. Выкарыстоўваецца для таварнага разводу рыбы ААТ «Доследны рыбгас „Сялец“».