Чандраян-2
Чандраян-2 | |
---|---|
Заказчык | ISRO |
Задачы | мяккая пасадка на Месяц, вывучэнне Месяца планетаходам і сейсмометрам |
Спадарожнік | Месяца |
Запуск | 22 ліпеня 2019 |
Ракета-носьбіт | GSLV Mk III |
Стартавая пляцоўка | Касмічны цэнтр імя Саціша Дхавана |
Чандраян-2 (санскр.: चंद्रयान्-२; «Месяцовы карабель»)[1][2] — другая (пасля «Чандраян-1») аўтаматычная міжпланетная станцыя Індыйскай арганізацыі касмічных даследаванняў (ISRO) для даследавання Месяца. Мэтай місіі з’яўлялася дасягнуць арбіты спадарожніка Зямлі і здзейсніць мяккую пасадку на месяцовую паверхню.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова, праект планавалася рэалізаваць сумесна з Расійскім касмічным агенцтвам[3][4]. Аднак, пасля няўдачы з апаратам Фобас-Грунт у 2011 годзе, Раскосмас высунуў шэраг дадатковых патрабаванняў, у тым ліку да масы месяцахода, пасля чаго Індыя вырашыла запускаць апарат самастойна[5], а старт быў перанесены з 2013 года на канец 2017 — пачатак 2018 года[6]. Для запуску апарата Індыя выкарыстала ўласную ракету-носьбіт GSLV.
Апарат «Чандраян-2» павінен быў вывучаць Месяц з арбіты. У склад місіі ўваходзіў таксама невялікі аўтаматычны месяцаход (ровер) «Праг’ям» (англ.: Pragyan) вагой ад 30 да 100 кг, які планавалася даставіць на Месяц пасадачным модулем расійскай станцыі «Луна-Рэсурс».
Пасадачны модуль «Вікрам» («Доблесць») павінен быў зрабіць мяккую пасадку на паверхні Месяца і даставіць туды планетаход «Праг’ям» («Мудрасць»), які на працягу 14 дзён меў збіраць узоры для аналізу і рабіць здымкі, перадаючы іх на Зямлю[7]. Меркавана ён мог прапрацаваць на Месяцы два-тры тыдні, на пасадачным модулі меўся сейсмометр для рэгістрацыі месяцатрусаў[8]. «Вікрам» планавалася пасадзіць у раёне Паўднёвага полюса Месяца альбо ў кратары Манцыні, альбо ў кратары Сімпелій[9].
Пасля пераносаў[10][11] пуск ракеты-носьбіта GSLV III з зондам з Касмічнага цэнтра імя Сатыша Дхавана на востраве Шрыхарыкота быў вызначаны на 02:51 па мясцовым часе 15 ліпеня 2019 года, а пасадка на паверхню Месяца павінна была адбыцца 6 верасня 2019 года[12]. За 56 хвілін да старту пуск быў адменены з-за тэхнічнай непаладкі ў дзейнасці ракеты-носьбіта.
Пуск ракеты-носьбіта GSLV III з АМС «Чандраян-2» адбыўся ў 14:43 па мясцовым часе (09:13 UTC) 22 ліпеня 2019 года[13]. Пуск прайшоў удала, але апарат быў выведзены на 6 тыс. км вышэй, чым планавалася. За кошт гэтага апарат мог здзейсніць менш манеўраў і сэканоміць паліва пры палёце да Месяца[14].
13 жніўня апарат выйшаў на калямесяцовую арбіту і пачаў паступовае зніжэнне. 7 верасня пры няўдалай спробе пасадкі на Месяц быў страчаны модуль «Вікрам».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ candra(недаступная спасылка). Spoken Sanskrit. Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2011. Праверана 5 лістапада 2008. (Праверана 9 студзеня 2012)
- ↑ yaana(недаступная спасылка). Spoken Sanskrit. Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2011. Праверана 5 лістапада 2008. (Праверана 9 студзеня 2012)
- ↑ "India, Russia giving final shape to Chandrayaan-2". Hindustan Times. 2008-10-30. Праверана 2008-11-11.(недаступная спасылка)
- ↑ Россия и Индия объединят усилия по изучению Луны Архівавана 24 жніўня 2010. // Наука и технологии России (Праверана 9 студзеня 2012)
- ↑ Индия может запустить к Луне станцию «Чандраян-2» без участия России Архівавана 23 ліпеня 2019.
- ↑ "В Индии начались испытания посадочного модуля второй лунной миссии"(руск.). ТАСС. 25.10.2016.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Индия вновь отложила свою миссию на Луну // РГ, 5.08.2018
- ↑ Mallikarjun, Y. (29 May 2013). "India plans to send seismometer to study moonquakes". The Hindu. Праверана 1 June 2013.
- ↑ Индия планирует в апреле отправить к Луне автоматическую экспедицию «Чандраян-2» // ТАСС
- ↑ Запуск второй индийской миссии к Луне – КА «Чандраян-2» – переносится на октябрь 2018 года, не исключены и дальнейшие переносы - индийская газета «The times of India»
- ↑ Индия перенесла старт лунной миссии «Чандраян-2» на 2019 год
- ↑ Запуск индийского лунохода перенесли на июль
- ↑ Повторный старт индийской лунной миссии «Чандраян-2» назначили на 22 июля
- ↑ Индийский космический аппарат «Чандраян-2» вывели на нерасчётную орбиту