Чаны
| Чаны | |
|---|---|
| руск.: Чаны | |
| Выгляд з космасу | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 106 м |
| Даўжыня |
|
| Шырыня | 88 км |
| Плошча | 1400—2000 км² |
| Аб’ём | 4,3 км³ |
| Найбольшая глыбіня | 7 м |
| Сярэдняя глыбіня | 2 м |
| Гідралогія | |
| Салёнасць | 0,8—20 ‰ |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 117 000 км² |
| Упадаюць | Каргат, Чулым |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Новасібірская вобласць |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
| Ідэнтыфікатары | |
| ДВР | 13020000611115200011597 |
Чаны́, Вялікія Чаны (руск.: Чаны́, Большие Чаны)[1][2] — бяссцёкавае салёнае возера ў Барабінскай нізіне на тэрыторыі Новасібірскай вобласці Расіі. Самае вялікае возера Заходняй Сібіры.
Месціцца ў катлавіне. Узнікла пасля апошняга ледавіковага перыяду. Падзяляецца на малы і вялікі плёсы. Плошча паверхні вагаецца і складае прыкладна ад 1400 да 2000 км² у залежнасці ад сезонных і гадавых ваганняў узроўню вады. Даўжыня 91 км, найбольшая шырыня 88 км. Найбольшая глыбіня возера 10[2][3] м, сярэдняя каля 2[2][3] м. Мінералізацыя вады 0,8—20[2] г/л. Берагі возера нізкія. Берагавая лінія звілістая. На возеры каля 70 астравоў. Пратокай злучаецца з возерам Малыя Чаны. У Чаны ўпадаюць рэкі Каргат і Чулым (упадае ў Малыя Чаны). Жывіцца возера вадой пераважна за кошт атмасферных ападкаў (53–56 %)[2].
Возера насяляюць 16 відаў рыб, на берагах гняздуюцца птушкі. Выкарыстоўваецца для рыбалоўства, развіты мясцовы турызм.
Зноскі
- ↑ Государственный водный реестр РФ (руск.)
- ↑ а б в г д Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 478. — 538 с. — 100 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 478. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 216.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Государственный водный реестр РФ (руск.)
- Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- Неафіцыйны сайт (руск.)
