Чапаеўскі (гарадзішча)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарадзішча
Чапаеўскі
Краіна Беларусь
Вёска Чапаеўскі
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В00059шыфр 213В00059

Чапаеўскі  — археалагічны помнік каля вёскі Чапаеўскі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Мясцовая назва Цыганка. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі, на паўднёва-ўсходнім беразе возера Асвейскае.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня пляцоўкі 40-60 м, шырыня 30-35 м, вышыня схілу 4-5 м, стромкасць 50°. Выявіў у 1966 годзе К. П. Шут, абследавалі ў 1972 годзе У. Ф. Ісаенка, у 1981 годзе В. І. Шадыра. Культурны пласт 0,8 м. Знойдзены рэшткі ляпнога посуду сярэдзіны I тыс. н. э.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік археалогіі Гарадзішча // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). — 1999. — 3 жн. — С. 4.
  • Гарадзішча (пас. Чапаеўскі) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 177.