Чапля чырвоная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чапля чырвоная
Ardea purpurea0.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ardea purpurea Linnaeus, 1766

Арэал
выява

  Гнездавы арэал

  Цэлы год

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   174791
NCBI   188373
EOL   1048982

Чапля чырвоная, чапля рыжая (Ardea purpurea) — птушка з сямейства чаплевых.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 70-90 см, размах крылаў 120-150 см. Самка крыху меншая за самца.

Апярэнне чырвонай чаплі каштанава-бурае, спіна шэрая. Маладыя ў меншай ступені кантрастныя, ржава-шэрыя. Чырвоная чапля крыху драбнейшая за шэрую чаплю. Падобная да шэрай чаплі, але шыя і галава ржавага колеру. У палёце значна цямнейшая, без кантрасных белых плямаў на згібе крылаў, больш стройная.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Гняздуе ў Еўропе, Паўднёвай Азіі і Афрыцы. Еўрапейскія чаплі зімуюць у Афрыцы, на поўдзень ад Сахары. У Еўропе паўночная мяжа гнездавання праходзіць на Украінскім Палессі, на Беларусі рэдкі залётны від.

Чырвоная чапля жыве ў трысняговых зарасніках ля вады. Насяляе вялiкiя залiўныя балотныя тэрасы, парослыя трыснягом, паблiзу вiльготных адкрытых прастораў, зарастаючыя азёры, вільготныя палі (напр., рысавыя).

Спосаб жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Чырвоная чапля значна радзей садзіцца на дрэвы, чым іншыя буйныя чаплі. Дзякуючы доўгім пальцам можа хадзіць нават па самай топкай глебе. Калі яе спалохаць, яна выцягваецца ў трыснягу і падымае дзюбу вертыкальна ўверх, зліваючыся з навакольным асяроддзем. Гэтым яна вельмі нагадвае бугая.

Корміцца дробнай рыбай, жабамі, паўзунамі, насякомымі, грызунамі.

Гняздо ладзіць у густым трыснягу, спружынiстая аснова з сухога трыснягу (часам пакладзеная на галiны) або скрыжаваных паміж сабой раслінах; іншы раз гняздо на кусце вярбы, якая расце на сплавiне.

Яйкi (3-6) злёгку падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, зеленавата-блакiтныя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявога вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.