Чапля шэрая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чапля шэрая
Ardea cinerea 2.jpg
Чапля шэрая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ardea cinerea Linnaeus, 1758

Арэал
выява

  Месцы гняздоўеў

  Круглы год

  Зімовая міграцыя

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   174781
NCBI   30390
EOL   19862
FW   83488
Чэрап

Шэ́рая ча́пля (Ardea cinerea) — буйная балотная птушка сямейства чаплевых.

Можа дасягаць 0,9-1,0 метра ў даўжыню. Пры гэтым размах яе крылаў дасягае 1,75-1,95 метра. Галава вузкая з вялікай дзюбай. На патыліцы маюцца чорныя пер'і, якія звісаюць з галавы. Апярэнне галавы, шыі і ніжняй часткі цела брудна-белага колеру, астатняй часткі цела — сінявата-шэрае. Лапы жаўтавата-шэрыя. Крык птушкі рэзкі, хрыплы, каркаючы. Атрымліваецца штосьці накшталт «фраарк».

Шэрая чапля мае досыць шырокае распаўсюджанне. Яе можна сустрэць ва ўмераным клімаце Еўропы, Азіі. Водзяцца яны і ў асобных рэгіёнах Афрыкі. Жыве ўздоўж балот, рэк, азёр.

Сілкуецца птушка пераважна рыбай, бясхвостымі амфібіямі. Ужывае таксама невялікіх грызуноў, насякомых, ракападобных і рэптылій. Шэрая чапля можа гадзінамі стаяць нерухома, прычым як на дзвюх, так і на адной назе. Яе шыя пры гэтым уціснутая ў цела. Толькі галава і дзюба тырчаць з яго. Падобным чынам яна можа і ладзіць паляванне. Сваю здабычу — рыбу заглытвае цалкам галавой наперад.

Пары ў шэрых чапляў утвараюцца толькі на адзін сезон. Самка прылятае да гнязда і пачынае рабіць гучныя рэзкія гукі. Пры гэтым яна прыпадымае свой грабенчык на патыліцы. Самец адказвае выцягам шыі і рухам уперад-назад, пры гэтым прысядаючы на ўзровень гнязда. Пасля таго ён нагінае шыю да ўзроўню лап і гучна трашчыць дзюбай. Самка, каб выклікаць прыхільнасць да яе самца, павінна паказаць свае церпялівыя паводзіны. Калі пара ўтворыцца, самец трашчыць дзюбай 20-40 разоў.

Свае гнёзды шэрыя чаплі ладзяць на высокіх дрэвах. Яны могуць дасягаць 0,8 метра ў дыяметры і 0,6 метра ў вышыню. Будуюць яго з галінак, асакі ці іншага матэрыялу, які маеца ля месца гняздоўя. Унутры гняздо абкладваецца зялёнымі галінкамі, травой або чаротам. Адно гняздо можа выкарыстоўвацца некалькі год запар.

Самка адкладвае ў гняздо 3-5 бледна-блакітных, часам з чырванаватымі плямкамі яек. Прычым робіць гэта па аднаму яйку праз дзень. Інкубацыйны перыяд складае 26 дзён. Выседжваюць яйкі абодва бацькі.

Птушаняты шэрых чапляў нараджаюцца пакрытыя шэраватым пухам. Апярэнне пачынае расці ў іх з сёмага-дзевятага дня. Першыя дваццаць дзён адзін з бацькоў увесь час знаходзіцца ў гняздзе разам з птушанятамі. Ён абараняе іх ад сонца, дажджу. Бацькі кормяць птушанят, адрыгваючы ежу са сваёй дзюбы ў іх дзюбы. Лётаць маладыя шэрыя чаплі пачынаюць прыкладна праз 55 дзён.