Перайсці да зместу

Чаранкоўскі лічыльнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Чаранко́ўскі лічы́льнік — дэтэктар зараджаных часціц, дзеянне якога заснавана на рэгістрацыі выпрамянення Чаранкова—Вавілава.

Складаецца з радыятара (рэчыва, у якім рухаецца часціца), аптычнай сістэмы для факусіроўкі святла і аднаго ці некалькіх фотаэлектронных памнажальнікаў, што ператвараюць светлавы сігнал у электрычны.

Выкарыстоўваецца ў ядзернай фізіцы і фізіцы часціц высокіх энергій.

  • Чаранкоўскі лічыльнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. С. 221.