Чарапашкі-ніндзя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Чарапашкі-ніндзя (англ.: Teenage Mutant Ninja Turtles (TMNT), у Еўропе — Teenage Mutant Hero Turtles (TMHT)) — гэта выдуманая каманда з чатырох чарапах-мутантаў, якія вучацца майстэрству ніндзя са сваім сэнсэем, пацуком-мутантам, настаўнікам Сплінтэрам. Хаваючыся ад супольства ў каналізацыі Манхэтэна, яны змагаюцца са злом на вуліцах горада Нью-Ёрк.

Гісторыя праекта[правіць | правіць зыходнік]

Чарапашкі-ніндзя ўпершыню з'явіліся на старонках коміксу, выданага «Mirage Studios» у 1984 годзе. Ідэя пра чарапашак-мутантаў з'явілася ў двух сяброў, Кевіна Істмена і Пітэра Лэрда, аднаго вячора, калі яны разам малявалі камічныя малюнкі. Заняўшы грошы ў дзядзькі Істмена, маладыя мастакі самі выпусцілі першы выпуск коміксу, які па пачатковай задумцы павінен быў быць пародыяй на чатыры папулярных коміксаў 80-х: «Daredevil» і «New Mutants» ад «Marvel Comics», «Cerebus» ад Дэйва Сіма і «Ronin» ад Фрэнка Мілера.

Большай часткай свайго поспеху Чарапашкі-ніндзя абавязаны агенту па ліцэнзаванню, які прапанаваў Істмену і Лэрду развіць поспех коміксу, наладзіўшы выпуск суправаджаюць тавараў да комікса. У 1988 годзе ў «Playmates Toys Inc.», невялікай каліфарнійскай кампаніі, былі выпушчаныя цацкі-чарапашкі. Чарапашкі-ніндзя адзначыліся ў гісторыі поп-культуры. Хутка Чарапашкі-ніндзя былі ўсюды: пачынаючы з кубкаў і заканчваючы скейтбордамі, зубнымі шчоткамі і адзеннем.

У цяперашні час ідзе планамернае адраджэнне брэнда, якому пайшоў на карысць выхад новага мультсерыяла, а таксама новай лініі фігурак ад «Playmates», відэагульні ад «Ubisoft» і камп'ютэрнага паўнаметражнага мультфільма, які быў выпушчаны 2007 года.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Аднаго разу хлопчык выпусціў слоік з чатырма маленькімі чарапашкамі, і яны ўпалі праз каналізацыйную рашотку. А паблізу ехала грузавік з хімікатамі. Але адна каністра выпала, разбілася, і хімікаты пацяклі ў каналізацыю, і выліліся на чарапашак. На шчасце, іх знайшоў пацук, аднак ён і сам патрапіў у хімікаты. Міналі гады, і з-за хімікатаў чарапашкі і шчур пачалі расці. Так, шчур стаў бацькам і настаўнікам ніндзя. Адкуль ён ведаў прыёмы ніндзя? Справа ў тым, да таго, як знайсці чарапашак, шчур жыў з майстрам ніндзя Хамато Ёшы, які навучаў маленькага хатняга пацука прыёмам ніндзя. Да таго страшнага дня, калі да няго уварваўся суперзлодей — ніндзя Шрэдэр, і яго клан ніндзя Фут. Яны забілі Ёшы, і шчур застаўся сам, і пасяліўся ў каналізацыі. Аднак найбольш Сплінтэр баяўся таго, што праз некалькі гадоў яму трэба будзе расказаць гэтую жахлівую гісторыю сваім чарапашкам. Прайшло яшчэ некалькі гадоў, і прыйшоў час раскрыцца. Сплінтэр распавёў чарапашкам аб сваім мінулым. Чарапашкі пакляліся сцерці Шрэдэра з аблічча Зямлі, і яны выканалі сваё абяцанне. І цяпер яны могуць з годнасцю знікнуць у цемры.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]