Чарапёцкае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Чарапёцкае возера)
Чарапёцкае возера
Чарапёцкае возера, заходняя частка
Чарапёцкае возера, заходняя частка
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 138,9[1] м
Даўжыня 5,45 км
Шырыня 0,94 км
Плошча 2,03 км²
Аб’ём 0,0061 км³
Даўжыня берагавой лініі 14,8 км
Найбольшая глыбіня 5 м
Сярэдняя глыбіня 3 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,17 ‰
Празрыстасць 1,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 194 км²
Упадаюць рака Рудня, ручаі
Выцякаюць рака Чарапяціца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Чарапёцкае возера (Беларусь)
Чарапёцкае возера
Чарапёцкае возера
Чарапёцкае возера (Віцебская вобласць)
Чарапёцкае возера
Чарапёцкае возера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чарапё́цкае возера (Чарпе́цкае возера, Чарпет) — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Нішча, за 6 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Расоны, за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Глаты.

Плошча паверхні 2,03 км². Даўжыня 5,45 км, найбольшая шырыня 0,94 км. Даўжыня берагавой лініі 14,8 км. Найбольшая глыбіня 5 м, сярэдняя 3 м. Аб’ём вады 6,1 млн м³. Плошча вадазбору 194 км².
Катлавіна лагчыннага тыпу, складанай формы, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны на поўначы і захадзе вышынёй 2—4 м, на поўдні 5—9 м, на ўсходзе да 15 м, пераважна пад лесам. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, на паўночным усходзе зліваюцца са схіламі катлавіны. Месцамі на поўначы і поўдні пойма шырынёй да 200 м. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае. Зарастае да глыбіні 2,5—3 м. Прыбярэжная расліннасць пашыраецца на адлегласці 15—85 м ад берага. Возера праточнае. Праз возера цячэ рака Чарапяціца, якая злучае яго з азёрамі Мылінскае, Валькоўскае; упадае рака Рудня і 2 ручаі.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, язь, плотка, лінь, акунь, карась і іншыя рыбы.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-10. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]