Чарвінка
Выгляд
| Чарвінка | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 23 км |
| Басейн | 98 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | каля вёскі Старая Беліца |
| • Каардынаты | 54°41′53″ пн. ш. 29°38′01″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Усвейка |
| • Месцазнаходжанне | за 1,5 км ад вёскі Баркі |
| • Каардынаты | 54°42′07″ пн. ш. 29°29′00,50″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 1,9 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Усвейка → Ула → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора → Атлантычны акіян |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
| Раёны | Сенненскі раён, Чашніцкі раён |
|
|
|
Чарвінка — рака ў Сенненскім і Чашніцкім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Усвейка (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 23 км, плошча вадазбору 98 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 м/км. Пачынаецца каля вёскі Старая Беліца Сенненскага раёна, упадае ва Усвейку за 1,5 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Баркі Чашніцкага раёна. Вадазбор у межах Аршанскага ўзвышша. Рэчышча Чарвінкі ў верхнім і ніжнім цячэнні на працягу 14,3 км каналізаванае.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чарвінка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 224. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 318. — 583 с., іл. — 10 000 экз.