Чарлз Брокдэн Браўн
| Чарлз Брокдэн Браўн | |
|---|---|
| англ.: Charles Brockden Brown | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 17 студзеня 1771[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 22 лютага 1810[1][2][…] (39 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Elizabeth Linn Brown[d] |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст, адвакат, журналіст, гісторык, выдавец |
| Мова твораў | англійская |
| Подпіс |
|
Чарлз Брокдэн Браўн (англ.: Charles Brockden Brown; 17 студзеня 1771[1][2][…], Філадэльфія, Пенсільванія — 22 лютага 1810[1][2][…], Філадэльфія, Пенсільванія) — амерыканскі пісьменнік.
Адзін з першых прафесійных амерыканскіх пісьменнікаў. Як толькі выйшаў з беднасці, напісаў адзін за адным раманы «Віланд» (1798), «Артур Марвін» (1799), «Орманд» (1799), «Эдгар Хантлі» (1799). У іх ён развівае жанр папулярнага ў той час гатычнага рамана, акцэнтаванага на экзатычным і дзікім асяроддзі, што абуджае псіхалагічныя глыбіні і трымае чытачоў у напружанні. Пры гэтым Браўн выкаростоўваў менавіта амерыканскае асяроддзе. Ён драматызаваў навуковыя тэорыі, распрацаваў уласную тэорыю мастацкай літаратуры, быў прыхільнікам высокіх літаратурных стандартаў.
Яго называюць папярэднікам такіх рамантычных пісьменнікаў, як Эдгар Алан По, Герман Мелвіл, Натаніэл Хотарн.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Charles Brockden Brown // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 Charles Brockden Brown // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Спанкэрэн К. Ван. Нарыс аб амерыканскай літаратуры / Перакл. В. і Л. Калабан. — Інфармацыйнае агенцтва Злучаных Штатаў, [б.г.]