Чарлз Бронсан
| Чарлз Бронсан | |
|---|---|
| англ.: Charles Bronson | |
| | |
| Дата нараджэння | 3 лістапада 1921[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 30 жніўня 2003[3][4][…] (81 год) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Джыл Айрленд[6] і Kim Weeks[d] |
| Прафесія | акцёр, кінаакцёр, характарны акцёр, сцэнарыст, тэлеакцёр, пісьменнік |
| Кірунак | вестэрн |
| Узнагароды |
зорка на галівудскай «Алеі славы» (10 снежня 1980) Прэмія «Залаты чаравік» (1996) Henrietta Award[d] (1972) |
| IMDb | ID 0000314 |
| charlesbronson.info (англ.) | |
Чарлз Бронсан, па нараджэнні Чарлз Дэніс Бучынскі (англ.: Charles Dennis Buchinsky; 3 лістапада 1921[1][2], Ehrenfeld[d], Пенсільванія — 30 жніўня 2003[3][4][…], Лос-Анджэлес, Каліфорнія[5]) — амерыканскі кінаакцёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 3 лістапада 1921 года ў гарняцкім пасёлку Эрэнфелд (штат Пенсільванія), быў 11-м з 15 дзяцей у шахцёрскай сям’і. Бацька — Уолтар Бучынскі (1888—1932), ураджэнец мястэчка Друскенікі Гродзенскай губерні, паходзіў з ліпак — польска-літоўскіх татараў гарадзенскага сцягу. Уолтар эміграваў у ЗША са сваімі бацькамі — Фрэнкам і Элізабэт Бучынскімі. Маці актора Мэры Бучынскі (на нараджэнні Валінскі, 1890—1968) нарадзілася ва Уілкс-Барэ, штат Пенсільванія, у сям’і Томаса Валінскі і Нанны Батсэвідж, эмігрантаў з Расійскай імперыі (з тэрыторыі сучаснай Літвы).
У 1943 годзе быў прызваны ва ўзброеныя сілы ЗША і служыў у авіяцыі стралком на Б-29, удзельнічаў у бітвах за Сайпан і за Гуам.
Пасля Другой сусветнай вайны вырашыў стаць акцёрам, мяркуючы, што гэта забяспечыць яму дастойны заробак. Скончыў Pasadena Playhouse (горад Пасадэна). Змяніў некалькі прафесій, быў шахцёрам, рознарабочым; здымаўся ў невялікіх ролях на ТБ. З 1950 года пачаў працаваць у кіно, прычым у першых 12 фільмах — пад сваім сапраўдным прозвішчам.
Падчас мак-картысцкага «палявання на ведзьмаў» змяніў прозвішча Бучынскі на англасаксонскае Бронсан.
У 1960 годзе Бронсан з’явіўся ў вестэрне Джон Стэрджэса «Цудоўная сямёрка» разам з іншымі зоркамі — Юлам Брынерам, Стывам Мак-Куінам, Джэймсам Кобернам, Робертам Вонам, Ілаем Уолакам.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- (1970) «Пасажыр дажджу» — Хары Добс
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Charles Bronson // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Charles Bronson // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Charles Bronson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Charles Bronson // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #122937090 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- Асобы
- Нарадзіліся 3 лістапада
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Камбрыя
- Памерлі 30 жніўня
- Памерлі ў 2003 годзе
- Памерлі ў Лос-Анджэлесе
- Пахаваныя ў Вермонце
- Узнагароджаныя медалём «Пурпурнае сэрца»
- Акцёры ЗША
- Акцёры XX стагоддзя
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны
- Узнагароджаныя медалём Перамогі ў Другой сусветнай вайне
- Галівудская алея славы
- Памерлі ад пнеўманіі
- Беларуска-літоўскія татары