Чарлз Джэнкс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чарлз Джэнкс
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1939(1939-06-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 кастрычніка 2019(2019-10-13)[4] (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Cosmo Jencks[d], Justin Jencks[d], John Keswick Jencks[d] і Lily Clare Jencks[d]
Альма-матар
charlesjencks.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чарлз Джэнкс (англ.: Charles Jencks; 21 чэрвеня 1939, Балтымар, ЗША — 13 кастрычніка 2019) — амерыканскі архітэктар, які стаяў ля вытокаў і распрацоўваў тэорыю постмадэрнізму ў сучаснай архітэктуры; архітэктурны крытык; гісторык архітэктуры; аўтар шматлікіх артыкулаў і манаграфій; практыкуючы архітэктар, ландшафтны дызайнер.

У 1961 г. Чарлз Джэнкс скончыў Гарвардскі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра (спецыялізацыя па англійскай літаратуры); у 1965 годзе атрымаў ступень магістра мастацтваў у Школе дызайну Гарвардскага ўніверсітэта (англ. Harvard Graduate School of Design); у 1965 годзе абараніў дысертацыю па гісторыі архітэктуры ва ўніверсітэцкім каледжы Лондана.

Чарлз Джэнкс чытаў лекцыі ў многіх універсітэтах па ўсім свеце, у тым ліку ў Пекіне, Шанхаі, Парыжы, Токіа, Мілане, Венецыі, Франкфурце, Квебеку, Манрэалі, Осла, Варшаве, Барселоне, Лісабоне, Цюрыху, Вене і Эдынбургу. У ЗША чытаў лекцыі ў Гарвардзе, Калумбійскім універсітэце, Прынстане, Еле.

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/243101Netherlands Institute for Art History. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Charles Jencks // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Arkitekter verksamma i Sverige — 2015.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]