Чарлз Падак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Чарлз Падак
англ.: Charley Paddock
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя спрынт[d]
Нарадзіўся 11 жніўня 1900(1900-08-11)[1][2]
Памёр 21 ліпеня 1943(1943-07-21)[2] (42 гады)
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 172 см
Вага 75 кг
IAAF 14561699
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чарлз Падак (англ.: Charley Paddock; 11 жніўня 1900 — 21 ліпеня 1943) — амерыканскі лёгкаатлет, які спецыялізаваўся ў бегу на кароткія дыстанцыі. На Алімпійскіх гульнях 1920 года выйграў дыстанцыю 100 метраў з вынікам 10,8 сек. і стаў пераможцам у складзе эстафеты 4 × 100 метраў з сусветным рэкордам; таксама выйграў сярэбраны медаль у бегу 200 метраў, паказаўшы час 22,0 сек.

23 красавіка 1921 года на спаборніцтвах усталяваў сусветны рэкорд на дыстанцыі 100 метраў — 10,40 сек.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Гейнсвіле, штат Тэхас, у сям’і Чарлза і Лулу Падак. У юным узросце разам з сям’ёй пераязджае ў Пасадзіну, Каліфорнія. Займаўся лёгкай атлетыкай пачаў падчас вучобы ва Універсітэце Паўднёвай Каліфорніі.

У 1920 годзе ён паступіў на працу ў друкаванае выданне Pasadena Star-News, у якім стаў віцэ-прэзідэнтам. Крыху пазней ён ажаніўся з дачкой прэзідэнта друкаванага выдання Pasadena Star-News. Таксама пісаў кнігі і артыкулы. Служыў у марской пяхоце, капітан. Загінуў у авіякатастрофе над горадам Сітка падчас службы.

У 1976 годзе уключаны ў Залу славы лёгкай атлетыкі ЗША.

Зноскі