Чарлз Тэйз Расел

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чарлз Тэйз Расел
англ.: Charles Taze Russel
Charles Taze Russell sharp.jpg
Род дзейнасці выдавец, пісьменнік, рэлігійны лідар, кінематаграфіст
Дата нараджэння 16 лютага 1852(1852-02-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 кастрычніка 1916(1916-10-31)[1][2][…] (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Аўтограф Charles Taze Russell's signature.jpg
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чарлз Тэйз Расел (англ.: Charles Taze Russell; нарадзіўся 16 лютага 1852 г., Алегейні (Пенсільванія, ЗША) — памёр 31 кастрычніка 1916 г., Пампа (Тэхас, ЗША) — амерыканскі рэлігійны дзеяч, адзін з заснавальнікаў рэлігійнага руху Даследчыкаў Бібліі, які пазней атрымаў назву Сведкі Іеговы, сакратар і галоўны бухгалтар, а з 1884 года прэзідэнт Таварыства Сіёнскай вартавой вежы і трактатаў, прэзідэнт Таварыства вартавой вежы, Біблій і трактатаў (Пенсільванія)[4].

З юнацтва Ч.Т. Расел цікавіўся рэлігіяй, што прывяло яго да заснавання групы даследчыкаў Бібліі (пачатак 1870-х гг.) і часопіса «Сіёнская вартавая вежа і веснік прысутнасці Хрыста» (1879 г.), якія працягвалі дзейснасць пасля яго смерці. На працягу жыцця выступаў з шматлікімі пропаведзямі па розных гарадах свету і ўдзельнічаў у дэбатах з пратэстанцкімі багасловамі на прадмет неіснавання пекла і адсутнасці ў Бібліі вучэння аб Тройцы.

У 1878 г. ажаніўся з Мэры Фрэнсіс Эклі. Пасля сямнаццаці гадоў сумеснага жыцця Мэры пакінула мужа і ў 1908 г., пасля судовага разбору, пачатага па яе ініцыятыве ў 1903 г., суд вынес рашэнне на судовае разлучэнне з выплатай аліментаў[5].

Памёр падчас адной з місіянерскіх паездак у цягніку. Пасля яго смерці некаторыя з Даследчыкаў Бібліі выйшлі з арганізацыі па прычыне нязгоды з пэўнымі зменамі, якія пачалі там адбывацца[6].

Працы Расела[правіць | правіць зыходнік]

  • «Мэта і спосаб вяртання нашага Госпада»
  • «Ежа для думаючых хрысціян»
  • «А скінія Сходу»
  • «Боскі План Стагоддзяў» (1-ы том «Даследаванняў Святога Пісання»)
  • «Час наблізілася» (2-й том)
  • «Так прыйдзе царства Тваё» (3-ці том)
  • «Бітва Армагедон» (4-ы том)
  • «Прымірэнне» (5-ы том)
  • «Новае Тварэнне» (6-ы том)
  • «Што Святое Пісанне вучыць аб пекле»
  • «Спірытызм»
  • «Старая тэалогія»
  • Сцэнар «Фотадрама тварэння»

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. а б Charles Taze Russell // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Charles Taze Russell // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. «Cвидетели Иеговы - возвещатели Царства Бога», гл. 26, с. 576
  5. «Cвидетели Иеговы - возвещатели Царства Бога», гл . 29, с. 645.
  6. Возвещатели, с.61-71// он-лайн библиотека Сторожевой Башни

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]