Чарльз Бэл (фізіёлаг)
Чарльз Бэл | |
англ.: Charles Bell | |
![]() | |
Дата нараджэння | 12 лістапада 1774[1][2] |
---|---|
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 красавіка 1842[3][4][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | анатам, нейрабіёлаг, хірург, пісьменнік, урач, выкладчык універсітэта, неўролаг, фізіёлаг, філосаф, мастак |
Навуковая сфера | фізіялогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Сэр Чарльз Бэл (англ.: Charles Bell; 12 лістапада 1774, Эдынбург, — 28 красавіка 1842, Вустэр) — шатландскі фізіёлаг і анатам, член Лонданскага каралеўскага таварыства.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Быў малодшым братам анатама і хірурга Джона Бэла (1763—1820)[6]. З 1828 года працаваў прафесарам па анатоміі ў Лондане, з 1836 года — прафесар ў Эдынбургу. Сярод навуковых дасягненняў адно з найважнейшых — адкрыццё сувязі перыферыйнай нервовай сістэмы з пэўнымі абласцямі мозгу. У 1811 годзе вучоны фармулюе тэорыю аб тым, што заднія карэньчыкі спіннога мозгу адказваюць за сэнсарныя функцыі, у той час як пярэднія карэньчыкі адказваюць за маторыку. Тэорыя Бэла была ў 1822 годзе пацверджана французскім фізіёлагам Франсуа Мажандзі(руск.) бел. і функцыянальны падзел нервовых галін спіннога мозгу сёння вядомы як закон Бэла-Мажандзі.
У 1829 годзе за выбітны ўклад у развіццё фізіялогіі вучоны быў узнагароджаны медалём Каралеўскага навуковага таварыства Вялікабрытаніі.
Выбраныя навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]
- Essays on the Anatomy of Expression in Paiting, (1806)
- New Idea of Anatomy of the Brain, (1811)
- The Nervous System of Human Body, (1830)
- The hand; its Mechanism and vital Endowments, as evincing Design, (1833).
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Паралюш Бэла(руск.) бел.
Зноскі
- ↑ Charles Bell // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Charles Bell (4) // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Charles Bell — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3
- ↑ Sir Charles Bell // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Белль, Джон // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Белль, Чарльз // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
- Enzyklopädie des Wissens. Bd. 2. Köln, 1990.
|
- Асобы
- Постаці навукі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 12 лістапада
- Нарадзіліся ў 1774 годзе
- Нарадзіліся ў Эдынбургу
- Памерлі 28 красавіка
- Памерлі ў 1842 годзе
- Памерлі ў Англіі
- Выпускнікі Эдынбургскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Парыжскай медыцынскай акадэміі
- Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
- Члены Каралеўскага таварыства Эдынбурга
- Постаці брытанскай медыцыны