Чарльз Макінташ
Чарльз Макінташ | |
![]() | |
Род дзейнасці: | хімік, вынаходнік, інжынер |
---|---|
Дата нараджэння: | 29 снежня 1766[1][2] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 25 ліпеня 1843[1][2] (76 гадоў) |
Месца смерці: | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі: |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
![]() |
Чарльз Ма́кінташ (англ.: Charles Macintosh; 29 снежня 1766, Глазга — 25 ліпеня 1843) — шатландскі хімік і вынаходнік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Чарльз Макінташ нарадзіўся ў Глазга ў сям'і вядомага фарбоўшчыка. Рана зацікавіўся навукай. У 1786 годзе пачаў працу на хімічнай фабрыцы, а ў 1797 годзе адкрыў уласную вытворчасць, першую ў Шатландыі фабрыку галыну. Разам з Чарльзам Тэнантам вынайшаў сродак для адбельвання тканін (хлоркавую вапну). Таксама вынайшаў працэс аднаўлення жалеза вокісам вугляроду, больш хуткі, чым вядомы ў той час працэс атрымання сталі.
Чарльз Макінташ — вынаходнік воданепранікальнага адзення, дзякуючы якому яго імя ўвайшло ў слоўнікі (плашч макінтош). Спрабуючы знайсці прымяненне прадуктаў перагонкі вугалю, ён выкарыстаў нафту, пабочны прадукт гэтай перагонкі, у якасці растваральніка каўчуку. Прапанаваў склейваць вопратку з кавалкаў насычанай гэтым саставам тканіны. Вырашыўшы праблемы, якія ўзнікалі з-за моцнага паху гумы, у 1823 годзе ён атрымаў патэнт, а ў 1836 годзе пачаў вытворчасць плашчоў «Макінтош», якія карысталіся вялікім попытам.
Стаў членам Каралеўскага таварыства ў 1823 годзе.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Charles Macintosh // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Charles Macintosh // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Біяграфія Чарльза Макінташа і гісторыя яго фабрыкі
- Макинтош, Чарльз // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.