Перайсці да зместу

Чарлі Кірк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чарлі Кірк
Charlie Kirk
Імя пры нараджэнні англ.: Charles James Kirk[6]
Род дзейнасці канспіролаг, палітычны актывіст, пісьменнік, палітычны аглядальнік, падкастар, apologist
Дата нараджэння 14 кастрычніка 1993(1993-10-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 верасня 2025(2025-09-10)[2][3][…] (31 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне евангельскія хрысціяне
Жонка Еріка Кірк[d]
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт charliekirk.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чарльз Джэймс «Чарлі» Кірк (англ.: Charles James Kirk; 14 кастрычніка 1993(1993-10-14)[1], Арлінгтан-Гайтс[d], Ілінойс[1]10 верасня 2025(2025-09-10)[2][3][…], Орэм, Юта[4][5][…]) — амерыканскі палітычны і хрысціянскі актывіст, прадпрымальнік і медыяасоба.[10]

Заснавальнік і выканаўчы дырэктар буйнейшай у ЗША кансерватыўнай студэнцкай арганізацыі Turning Point USA (TPUSA).

Чарлі Кірк быў адным з найбольш прыкметных публічных прадстаўнікоў руху MAGA ў Рэспубліканскай партыі ЗША[11][12][13][14] і набыў папулярнасць як удзельнік дэбатаў з моладдзю.[15][16]

Чарлі Кірк быў забіты выстралам у шыю 10 верасня 2025 года падчас публічных дэбатаў на сустрэчы са студэнтамі на кампусе Універсітэта даліны Юты (Utah Valley University). Падазраваны ў забойстве Кірка Тайлер Робінсан матываваў свае дзеянні несупадзеннем палітычных поглядаў і неабходнасцю барацьбы за правы ЛГБТ і транс-людзей.[17][18][19][20][21][22]

Кірк нарадзіўся ў прыгарадзе Чыкага ў сям’і архітэктара і біржавай трэйдаркі. Бацькі Кірка прытрымліваліся ўмераных рэспубліканскіх поглядаў. Падчас навучання ў сярэдняй школе ён пачаў цікавіцца палітыкай і ўдзельнічаць у кансерватыўных ініцыятывах; у 2012 годзе апублікаваў артыкул на кансерватыўным навінавым сайце Breitbart News пра ўмовы навучання ў дзяржаўных школах, што прыцягнула ўвагу кансерватыўных донараў.[23][24]

У 2012 годзе разам з кансерватыўным бізнесменам Білам Мантгомеры Кірк заснаваў студэнцкую арганізацыю Turning Point USA з мэтай прасоўвання прынцыпаў свабоднага рынку і абмежаванага ўраду ў амерыканскіх універсітэтах.[25] Арганізацыя хутка вырасла ў нацыянальны рух з сотнямі студэнцкіх аддзяленняў і значнымі фінансавымі ўліваннямі ад буйных кансерватыўных спонсараў.[26]

Чарлі Кірк быў блізкім саюзнікам прэзідэнта Донадльда Трампа[27][28] і адным з ключавых арганізатараў кампаній па мабілізацыі маладых выбаршчыкаў на падтрымку Трампа падчас прэзідэнцкіх выбараў 2016, 2020 і 2024 гадоў.[29]

Turning Point USA стала вядомай дзякуючы актыўнасці на кампусах, арганізацыі канферэнцый для маладых кансерватараў, стварэнню спадарожных структур Turning Point Action і Turning Point Faith, а таксама праз актыўную прысутнасць у сацыяльных сетках.[30]

Медыякар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

З 2019 года Кірк вёў штодзённы падкаст і радыёперадачу The Charlie Kirk Show. Праграма спалучала інтэрв’ю з палітыкамі і каментатарамі, каментары па актуальных тэмах і фрагменты дэбатаў Кірка са студэнтамі на кампусах. Падкаст меў шматмільённую аўдыторыю і стаў важнай платформай для прасоўвання пазіцый руху MAGA і палітычнага хрысціянскага нацыяналізму.[31] Праграма Кірка падвяргалася крытыцы з-за распаўсюду дэзынфармацыі.[32]

  1. а б в г д The Political Graveyard — 1996. Праверана 11 верасня 2025.
  2. а б Trump annonce la mort de Charlie Kirk, un influenceur conservateur très proche de lui // HuffPostNew York: 2025. Праверана 10 верасня 2025.
  3. а б Charlie Kirk, influenceur conservateur américain, tué par balle lors d’un rassemblement dans une université de l’Utah, annonce Donald Trump // Le Monde / J. Fenoglio, M. LannelongueParis: Société éditrice du Monde, Louis Dreyfus, Jérôme Fenoglio, 2025. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694 Праверана 10 верасня 2025.
  4. а б Amatulli J., Betts A., Yang M. Trump ally Charlie Kirk fatally shot during event at Utah Valley University — 2025. — ISSN 0261-3077 Праверана 10 верасня 2025.
  5. а б Charlie Kirk Is Killed in Shooting at Utah Valley University: Live Updates / J. KahnManhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2025. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 10 верасня 2025.
  6. Obituaries T. Charlie Kirk, pivotal Maga influencer who took Trump’s message into college campuses – obituary — 2025. — ISSN 0307-1235 Праверана 11 верасня 2025.
  7. https://www.breitbart.com/author/charlie-kirk/
  8. https://humanevents.com/about-he/charlie-kirk
  9. LittleSis: Charlie Kirk Праверана 10 верасня 2025.
  10. Charlie Kirk wanted Christian faith to be his legacy. What did he believe? (англ.). The Arizona Republic. Праверана 24 студзеня 2026.
  11. Turning Point founder has been a key figure in building support for Republicans among young people (англ.). AP News (10 верасня 2025). Праверана 24 студзеня 2026.
  12. Caputo, Avery Lotz,Marc. Charlie Kirk talks Epstein, urges Trump administration to act (англ.). Axios. Праверана 24 студзеня 2026.
  13. Staff, Al Jazeera. Who was Charlie Kirk? What we know about the shooting and the suspect (англ.). Al Jazeera. Праверана 24 студзеня 2026.
  14. What to know about Charlie Kirk, Trump ally and conservative activist (англ.). www.bbc.com (20 верасня 2025). Праверана 24 студзеня 2026.
  15. OxfordUnion. Charlie Kirk: 'You should be allowed to say outrageous things' (6 чэрвеня 2025). Праверана 24 студзеня 2026.
  16. Holmes, -Ryan Connelly Holmes Ryan Connelly. The rise of viral debate videos and their impact on our ability to disagree(нявызн.). PBS News (22 кастрычніка 2025). Праверана 24 студзеня 2026.
  17. Timotija, Filip. Kirk murder suspect ‘deeply indoctrinated with leftist ideology,’ Cox says (англ.). The Hill (13 верасня 2025). Праверана 24 студзеня 2026.
  18. Kirk shooting suspect had ‘leftist ideology’ but motive unclear, Utah official says (англ.). The Washington Post (14 верасня 2025). Праверана 24 студзеня 2026.
  19. News, A. B. C.. Utah governor says alleged Kirk shooter not cooperating with authorities (англ.). ABC News. Праверана 24 студзеня 2026.
  20. News, A. B. C.. Tyler Robinson said he killed Charlie Kirk because he 'spreads too much hate': Officials (англ.). ABC News. Праверана 24 студзеня 2026.
  21. Luscombe, Richard. Texts, plans and a confession: prosecutor lays out startling details in Charlie Kirk shooting (англ.). The Guardian (16 верасня 2025). Праверана 24 студзеня 2026.
  22. Miller, Casey Tolan, Scott Glover, Curt Devine, Jeff Winter, Isabelle Chapman, Allison Gordon, John. Tyler Robinson: What we know about Kirk shooting suspect (англ.). CNN (12 верасня 2025). Праверана 24 студзеня 2026.
  23. Charlie Kirk: influential rightwing activist and trusted ally of Trump (англ.). the Guardian (10 верасня 2025). Праверана 24 студзеня 2026.
  24. Bim, Mara Richards. How Charlie Kirk went from college dropout to Trump influencer – Baptist News Global (англ.). baptistnews.com. Праверана 24 студзеня 2026.
  25. How Charlie Kirk helped shape a conservative force for a new generation (англ.). PBS News (11 верасня 2025). Праверана 24 студзеня 2026.
  26. How Charlie Kirk helped shape a conservative force for a new generation (англ.). PBS News (11 верасня 2025). Праверана 24 студзеня 2026.
  27. House, The White. President Trump Joins Nation in Celebrating Charlie Kirk’s Enduring Legacy (англ.). The White House (22 верасня 2025). Праверана 24 студзеня 2026.
  28. What to know about Charlie Kirk, Trump ally and conservative activist (англ.). www.bbc.com (20 верасня 2025). Праверана 24 студзеня 2026.
  29. Shamim, Sarah. How Charlie Kirk and Turning Point USA helped Trump and MAGA win (англ.). Al Jazeera. Праверана 24 студзеня 2026.
  30. Charlie Kirk: influential rightwing activist and trusted ally of Trump (англ.). the Guardian (10 верасня 2025). Праверана 24 студзеня 2026.
  31. Charlie Kirk exploits racial divide to reach Gen Z (англ.). AP News (18 лістапада 2021). Праверана 24 студзеня 2026.
  32. Steve Bannon’s Podcast Is Top Misinformation Spreader, Study Says (Published 2023) (англ.) (9 лютага 2023). Праверана 24 студзеня 2026.