Чарнавіцкая вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чарнавіцкая вобласць
Чернівецька область
Regiunea Cernăuţi
Сцяг[d] Герб[d]
Сцяг[d] Герб[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Чарнаўцы
Дата ўтварэння 7 жніўня 1940[1]
Кіраўнік Oleksandr Fyshchuk[d]
Афіцыйная мова украінская
Насельніцтва (2005)
0 906 млн, (25-е месца)
Шчыльнасць 112,16 чал./км²
Плошча 8,097 тыс. км²
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 1574 м
Чарнавіцкая вобласць на карце
Часавы пояс UTC+2 і UTC+03:00
Код ISO 3166-2 UA-77
Тэлефонны код +380-37
Код аўтам. нумароў СЕ
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Чарнавіцкая вобласць на Вікісховішчы

Чарнаві́цкая во́бласць (укр.: Черніве́цька о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Украіне. Плошча вобласці складае 8,097 тыс. км². Насельніцтва — 0,908 млн. чалавек (2005). Адміністрацыйны цэнтр — горад Чарнаўцы.

Геаграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Месцазнаходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаная на паўднёвым захадзе Украіны, на тэрыторыі Паўночнай Букавіны.

Мяжуе з Івана-Франкоўскай на захадзе, Цярнопальскай і Хмяльніцкай абласцямі на поўначы, Вінніцкай вобласцю на ўсходзе, Румыніяй і Малдовай на поўдні.

Рэльеф[правіць | правіць зыходнік]

Вобласць размешчаная ў межах Карпатаў, Перадкарпацця і Пакуцка-Бесарабскага ўзвышша.

Карысныя выкапні[правіць | правіць зыходнік]

Вобласць багатая на прыродныя рэсурсы. На тэрыторыя Букавіны выяўленыя 4 нафтагазаносныя радовішчы. У апошнія гады акдрытыя больш за дзесяць нафтагазаперспектыўных плошчаў у Выжніцкім, Старожынецкім і Путыльскім раёнах.

У нетрах знаходзіцца даволі шмат каштоўных будаўнічых матэрыялаў. У Надднястроўі ў басейне ракі Прут знаходзяцца значныя паклады гіпсу і ангідрыду. Паўночныя і ўсходнія раёны вобласці багатыя на мергелі і крэйду. У горадзе Краснаільск знаходзіцца перспектыўнае радовішча мармуру.

На тэрыторыі вобласці таксама ёсць паклады кварцытаў, сланцаў, кухарскай солі; крыніцы мінеральнай вады кшталту «Баржомі».

Водныя аб'екты[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі вобласці налічваецца звыш 70 рэчак, якія належаць да басейнаў Дуная і Днястра. Аснову рачной сістэмы края складаюць Днестр, Прут, Сірат, Чарамош.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

За апошнія 650 гадоў тэрыторыя Паўночнай Букавіны ўваходзіла ў склад розных дзяржаў:

  • на працягу 415 год (13591774 гг.) яна была ў складзе Малдаўскага княства;
  • на працягу 143 год (з 1775 па 1918 гг.) — Габсбургскай Аўстрыі і Аўстра-Венгрыі;
  • амаль 25 год (у перыяд 19181940 і 19411944 гг.) — Румыніі.
  • амаль 48 год (19401941 і 19441991 гг.) паўночная частка Букавіны ўваходзіла ў склад УССР, а адпаведна і СССР.

З 1991 года Чарнавіцкая вобласць — складовая частка незалежнай Украіны.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Вобласць налічвае 11 адміністрацыйных раёнаў, 11 гарадоў, з якіх 2 — абласнога значэння, 8 гарадоў, 398 вёсак.

Гарады[правіць | правіць зыходнік]

Абласнога значэння[правіць | правіць зыходнік]

Раённага значэння[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • (unspecified title) — 1940.