Чарнаўчыцкі сельсавет
| Чарнаўчыцкі сельсавет | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Уваходзіць у | Брэсцкі раён |
| Уключае | 19 населеных пунктаў |
| Адміністрацыйны цэнтр | Чарнаўчыцы |
| Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
| Насельніцтва (2019) | 5 237 |
|
|
|
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Код аўтам. нумароў | 1 |
Чарна́ўчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2007 года вёска) Чарнаўчыцы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 3 чэрвеня 1957 года ў склад сельсавета з Чэрнеўскага сельсавета перададзены вёскі Малая Курніца, Несвіло, Скорбічы і Чарнакі[1]. 8 верасня 1959 года ў склад сельсавета з Матыкальскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Вістычы, Вулька, Вялікія Сухарэвічы, Казловічы і Смуга)[2]. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Лісовічы (злілася з вёскай Чарнаўчыцы)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Чарнаўчыцкага сельсавета было 18 населеных пунктаў[4].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У склад сельсавета ўваходзяць 19 населеных пунктаў:
| Населены пункт | Статус |
|---|---|
| Амяліна | вёска |
| Блювінічы | вёска |
| Вістычы | аграгарадок |
| Вулька | вёска |
| Вялікія Сухарэвічы | вёска |
| Дружба | вёска |
| Зелянец | вёска |
| Івахнавічы | вёска |
| Казловічы | вёска |
| Малая Курніца | вёска |
| Несвіло | вёска |
| Няневічы | вёска |
| Покры | вёска |
| Сасноўка | пасёлак |
| Сколдычы | вёска |
| Смуга | вёска |
| Холмічы | вёска |
| Чарнакі | вёска |
| Чарнаўчыцы | аграгарадок |
У 1976 годзе скасавана вёска Стоўпы (злілася з вёскай Смуга)[5].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4582 чалавекі[6], з іх 81,4 % — беларусы, 8,2 % — рускія, 6,7 % — украінцы, 2,5 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года — 5237 чалавек[8].
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]- МТФ «Чарнаўчыцы»[9]
Зноскі
- ↑ Решение Исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 3 июня 1957 г. № 344 О частичном изменении в административно-территориальном делении сельских Советов Брестского и Пинского районов и Домачевского поселкового Совета Брестского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2018. Праверана 23 снежня 2018.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 17. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
- ↑ Фотохроника Беларуси Архівавана 5 сакавіка 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.