Чарнушка, расліна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чарнушка
2007-10-25Nigella damascena 11.jpg
Nigella damascena
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nigella L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   18792
NCBI   3443
EOL   61481
GRIN   g:8242
IPNI   33199

Чарну́шка (Nigella) — род кветкавых раслін сямейства казяльцовых.

Налічваецца каля 25 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор'і і Пярэдняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі зрэдку трапляецца чарнушка палявая — заносны від. У якасці дэкаратыўнай расліны культывуецца чарнушка дамаская, у якасці прыправы — чарнушка пасяўная.

Аднагадовыя травяністыя расліны вышынёю да 40 см. Сцябло простае або галінастае. Лісце вузкае, перыста- ці пальчата-рассечанае. Кветкі адзіночныя, жоўтыя ці блакітныя. Плод — шматлістоўка.

Вострапрыпраўныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]