Чарнушка дамаская
| Чарнушка дамаская | |||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
Чарну́шка дамаская[1][2], дзяўчына ў зелені[2] (Nigella damascena) — від кветкавых раслін роду Чарнушка (Nigella) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 30—60[2] см. Сцябло прамое, граністае. Лісце чаргаванае, жорсткае, двойчы і тройчы перыстарассечанае. Долі ліста ніткападобныя, з гладкім краем і завостранай верхавінкай. Верхняе лісце сабранае пад кветкай і ўзвышаецца над ёю[2]. Кветкі 2—5 см у дыяметры. Чашалісцікі сіняга, блакітнага колеру з адценнямі, буйныя. Плод — шматлістоўка.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Паўднёвай Еўропы, Заходняй Азіі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Лівія, Марока, Туніс), на Каўказе, Канарскіх астравах[3]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[4]. Расце ў стэпавых зонах, засмечаных месцах, парках і садах, каля дарог. Цвіце ў ліпені—верасні[2]. Размнажаецца насеннем.
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Расліна ядавітая[4]. У насенні маецца эфірны алей і алкалоід дамасцэцін[2]. Дэкаратыўная і лекавая расліна[4].
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. — 2 350 экз.
- 1 2 3 4 5 6 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Taxon: Nigella damascena L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
- 1 2 3 Чернушка дамасская: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вынаеў Г. У. Чарнушка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 324.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 239.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Чернушка дамасская: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)