Чарнышэўскі (Якуція)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Чарнышэўскі
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1959
Вышыня цэнтра
365 м
Насельніцтва
  • 4 288 чал. (1 студзеня 2018)[1]
Тэлефонны код
411 36
Паштовыя індэксы
678185
Код АКАТП
Афіцыйны сайт
Чарнышэўскі на карце Расіі ±
Чарнышэўскі (Якуція) (Расія)
Чарнышэўскі (Якуція)
Чарнышэўскі (Якуція) (Якуція)
Чарнышэўскі (Якуція)

Чарнышэўскі (руск.: Чернышевский) — пасёлак гарадскога тыпу ў Мірнінскім улусе Рэспублікі Саха (Якуція) Расійскай Федэрацыі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны ў Заходняй Якуціі, на правым беразе р. Вілюй, за 100 км на паўночны захад ад улуснага цэнтра г. Мірнага. Насельніцтва — 5021 чал. (2010 г.). Паводле перапісу 1989 года колькасць насельніцтва складала 8,3 тыс. чал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узнік у 1959 годзе як пасёлак будаўнікоў Вілюйскай гідраэлектрастанцыі. Аднесены да катэгорыі рабочых пасёлкаў у 1961 годзе.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Выконвае функцыі энергетычнага цэнтра. У межах пасёлка ГЭС, рыбаводны завод, аўтапрадпрыемствы, вытворчасць будматэрыялаў, геолагаразведачная экспедыцыя, малаказавод, Вілюйская навукова-даследчая мерзлотная станцыя. Ёсць дом культуры, сярэднія агульнаадукацыйныя і музычная школы, установы аховы здароўя, гандлю і бытавога абслугоўвання.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]