Чарнічанка (прыток Лучосы)
Чарнічанка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 32 км |
Басейн | 182 км² |
Вадацёк | |
Выток | Чарніца |
• Месцазнаходжанне | за 0,7 км ад вёскі Латыгава |
• Каардынаты | 55°01′22,45″ пн. ш. 29°53′35,82″ у. д.HGЯO |
Вусце | Лучоса |
• Месцазнаходжанне | вёска Саўчанкі, Віцебскі раён |
• Каардынаты | 54°59′15,67″ пн. ш. 30°11′37,29″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
— выток, — вусце |
Чарніча́нка — рака ў Бешанковіцкім і Віцебскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Лучоса (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 32 км. Плошча вадазбору 182 км². Выцякае з возера Чарніца з паўднёвага ўсходу, за 0,7 км на паўночны захад ад вёскі Латыгава Бешанковіцкага раёна, цячэ па Лучоскай нізіне, праз возера Скрыдлева. Вусце каля вёскі Саўчанкі Віцебскага раёна. Даліна пераважна трапецападобная, у верхнім цячэнні невыразная. Пойма вузкая, чаргуецца па берагах, на асобных участках адсутнічае. Рэчышча звілістае, слабаразгалінаванае, у сярэднім цячэнні на працягу 9,1 км (1,8 км вышэй і 7,3 км ніжэй ад возера Скрыдлева) каналізаванае.
У басейне Чарнічанкі азёры Чарніца, Бораўна, Скрыдлева, Рытаўна і інш. Уздоўж ракі вёскі Уладзіміраўка, Скрыдлева, Вялікая Чэрніца, Лядзенкі, Саўчанкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чарнічанка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 323. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 216. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.) / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1979. — Т. 2. Природа. Экономика. Народное благосостояние. — 768 с. — 50 000 экз.
- Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 31. 32. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.