Чаромха Маака [3] (Prunus maackii ; таксама Padus maackii [4] [5] ) — від двухдольных раслін роду Сліва (Prunus ) сямейства Ружавыя (Rosaceae ). Від упершыню апісаны ў 1857 годзе расійска-аўстрыйскім батанікам Францам Іванавічам Рупрэхтам (руск.) бел. [6] [7] .
Лісце і суквецці чаромхі Маака
У дзікай прыродзе сустракаецца ў Расіі (Далёкі Усход : Прыморскі край , Амурская вобласць [8] ), Кітайскай Народнай Рэспубліцы (правінцыі Хэйлунцзян , Гірын , Ляанін ) і на Карэйскім паўвостраве [8] [9] .
Дрэва, 4-10 м, вышынёй[9] (да 15 метраў паводле некаторых крыніц[3] ). Парасткі прамыя, часам апушаныя; лістаразмяшчэнне чарговае. Лісце простае, з вострай верхавінай і зубчастымі бакамі, апушанае, авальнай або эліптычнай і яйкападобнай формаў; залозкі кропкавыя. Суквецце гронкападобнае. Кветкі белыя, памерам да 1 см, з пяццю пялёсткамі. Плады — касцянка , ягада; колер пладоў чырвоны (калі няспелыя), фіялетавы, ліловы (спелыя плады), таксама чорны[3] .
Расце ля абочын дарог, у парках, садах, ля берагоў рэк, на лясных палянах і ўзлесках, у цёмнахвойных і шыракалістых лясах[3] .
Па адносінах да вільгаці — мезафіт, да харчавання — мезатроф або эўтроф. Святлалюбная, ценевынослівая расліна[3] .
Культывуецца[8] ; таксама вырошчваецца як дэкаратыўная, лекавая, тэхнічная расліна. Асобныя часткі расліны ядомыя[3] .
Занесены ў Чырвоную кнігу Прыморскага краю[3] .
Сінанімічныя назвы[6] :
Cerasus maackii (Rupr.) Eremin & Simagin
Laurocerasus maackii (Rupr.) C. K. Schneid.
Padus maackii (Rupr.) Kom. & Aliss.
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .
↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 Чаромха Маака : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 92. — 160 с. — 2 350 экз.
↑ Черемуха
↑ 6,0 6,1 Чаромха Маака : звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013).(англ.)
↑ Tropicos | Name — Prunus maackii Rupr
↑ 8,0 8,1 8,2 Чаромха Маака : інфармацыя на сайце GRIN Архівавана 20 студзеня 2009 года.
↑ 9,0 9,1 Padus maackii in Flora of China @ efloras.org