Чаротніца трыснёгападобная
| Чаротніца трыснёгападобная | |||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
Чаро́тніца трыснёгападобная[1] (Phalaris arundinacea) — від кветкавых раслін роду Канарэечнік (Phalaris) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 0,5—2,5[1] м з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае. Лісце чаргаванае, сядзячае, простае, суцэльнае, шырокалінейнае, з гладкім краем, завостранай верхавінкай і з язычком, шурпатае па краі і знізу. Суквецце — мяцёлка даўжынёй да 20 см, зеленаватага або бледна-фіялетавага колеру, палевая ў цяністых месцах. Кветкавыя каласкі маюць даўжыню 3,5—6[1] мм і складаюцца з трох кветак. Плод — зярняўка.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна распаўсюджана на тэрыторыі ўмераных абласцей Еўразіі, Паўночнай Амерыкі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Егіпет, Туніс) і востраве Мадэйра[2]. Натуралізавалася ў іншых рэгіёнах (Паўднёвая Афрыка, Аўстралія, Новая Зеландыя, Паўднёвая Амерыка, Мексіка, Гавайскія астравы і інш.)[2].
Святлолюбівая расліна, добра пераносіць цень[3]. Мезафіт, гіграфіт і эўтроф[3]. Марозаўстойлівая расліна, добра пераносіць доўгае затапленне[1]. Расце на вільготных і забалочаных лугах, балотах, узлесках вільготных лясоў, у пойменных і прыбярэжных хмызняках, камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на пустках, аблогах, у парках, садах, агародах. Цвіце ў чэрвені[1].
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Вырошчваецца ў якасці кармавой расліны (да цвіцення[1]). Разнавіднасць з бела-паласатым лісцем, вядомая пад назвай «шаўковая трава», — дэкаратыўная расліна[1].
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- 1 2 Taxon: Phalaris arundinacea L. Архівавана 27 чэрвеня 2020. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
- 1 2 Двукисточник тростниковидный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кім Г. А. Чаротніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 326—327. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Двукисточник тростниковидный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Phalaroides arundinacea (L.) Rauschert. — Канареечник тростниковидный, двукисточник, шелковая трава, житовник // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)