Перайсці да зместу

Чароўная флейта (карная аперацыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чароўная флейта (карная аперацыя)
Праціўнікі

Аперацыя «Чароўная флейта» (ням.: Unternehmen «Zauberflöte») — кодавая назва нямецкай карнай аперацыі супраць падпольшчыкаў, партызан і мірнага насельніцтва Мінска. Праведзена 17–22 красавіка 1943 года ў час Вялікай Айчыннай вайны.

У мерапрыемствах удзельнічалі сілы паліцыі бяспекі і СД генеральнай акругі «Беларусь», 2‑і нямецкі паліцэйскі полк, батальён 23‑га палка СС, асобны батальён СС О. Дырлевангера, узмоцненая штабная рота, 12‑я танкавая рота, часці вермахта (2 800 байцоў), ахоўныя чыгуначныя падраздзяленні, групы запасу, палявая жандармерыя.

На досвітку 17 красавіка Мінск акружылі часці вермахта, на выездах паставілі кантрольныя пасты. Горад быў падзелены на 6 частак, кожную з якіх блакіравалі. Гітлераўцы прачэсвалі ўсе жылыя дамы і руіны, правяралі цягнікі. Пакідаць Мінск нікому не дазвалялася.

На зборныя пункты было сагнана каля 52 000 чалавек. Мужчын 14–60 гадоў і жанчын 16–45 гадоў забіралі для вывазу на катаржную працу ў Германію. У час аперацыі савецкае падполле аказала ўзброенае супраціўленне.

  • В. С. Лазебнікаў, У. С. Пасэ. Чароўная флейта // Беларуская энцыклапедыя.
  • Лазебнікаў, В. С., Пасэ, У. С. «Чароўная флейта» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 627. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.