Чарышскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чарышскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 27 мая 1924
Насельніцтва
  • 9 689 чал. (2021)[5]
Плошча
  • 6 881 км²
Чарышскі раён на карце
Часавы пояс OMST[3] і KRAT[3]
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чарышскі раён (руск.: Чары́шский райо́н, да 1933 — Башчалацкі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) у Алтайскім краі Расіі. У межах арганізацыі мясцовага самакіравання яму адпавядае муніцыпальная акруга Чарышскі раён (з 2003 да 2022 гг. — муніцыпальны раён). Адміністрацыйны цэнтр — сяло Чарышскае, размешчанае за 310 км на поўдзень ад Барнаула.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Плошча — 6910 км². Раён размешчаны на поўдні края. Рэльеф горны: на поўдні і ўсходзе — Цігірэцкі, Башчалацкі, Каксуйскі, Каргонскі хрыбты. Паўночная частка паступова пераходзіць у перадгор’е. Здабываюць жвір, вапняк, пясок, друз, гліна.

Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −17 °C, ліпеня +18,3 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 600 мм. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Чарыш, Тулата, Іня, Сасноўка, Башчалак, Сентэлек. Глебы — паўднёвыя горныя чарназёмы.

Больш за палову тэрыторыі раёна займае тайга. Растуць піхта, звычайная хвоя, сібірскі кедр, асіна, вярба, каліна, чаромха, татарская бружмель, жоўтая акацыя. Насяляюць са звяроў — казуля, мядзведзь, рысь, собаль, норка, ліса, заяц, лось, тхор, воўк, бурундук, вавёрка; з птушак — глушэц, рабчык, цецярук, курапатка, кедроўка; з рыб — таймень, харыус, шчупак, акунь, мянтуз, чабак.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]