Чарэя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Чарэя
Čareja, Rynak. Чарэя, Рынак (1913).jpg
Касцёл Св. Міхала Арханёла
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
537 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2133
Паштовы індэкс
211164
Аўтамабільны код
2
Чарэя на карце Беларусі ±
Чарэя (Беларусь)
Чарэя
Чарэя (Віцебская вобласць)
Чарэя

Чарэя[1] (трансліт.: Čareja, руск.: Черея) — аграгарадок (да 2010 г. — вёска)[2] ў Беларусі, на беразе Чарэйскага возера. Уваходзіць у склад Лукомльскага сельсавета Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Насельніцтва 537 чал. (2005). За 38 км на поўдзень ад Чашнікаў, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Вятны; на шашы Чашнікі — Крупкі.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Д. Даўгяла тлумачыў тапонім Чарэя са спасылкай на Г. Трусмана, паводле якога ён утварыўся ад фінскага кораня keraja — збор, сход. Таксама Даўгяла спасылаецца на фінскае чэры — месца, пакрытае ці парослае асотам або хмызняком[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На пачатку XV ст. вёска Лукомскага княства. Напэўна, пры вял.кн. Жыгімонце Кейстутавічы прынамсі частка княства, у тым ліку Чарэя, перайшла да гаспадара. Упершыню згадваецца не пазней за 1453 год у Кнізе данін вял. кн. Казіміра, калі ён даў баярыну Дашку «Канстанцінаву жонку ў Чэрсех», магчыма, Чарэі тычыцца і наданне тым самым часам маршалку Войтку двух "чалавек" ў «Зареи». Яшчэ раней значныя ўладанні ў Чарэі меў баярын Іван Чарэйскі, а пазней яго сыны -- Місаіл, Міхаіл Пструх, Дашка і Сенька. У 1454 годзе Місаіл, тым часам епіскап смаленскі, і Міхаіл Пструх заснавалі каля Чарэі на возеры Галаўль (цяпер Чарэйскае) Траецкі манастыр.

Чарэя была "дваром", потым мястэчкам і пазней горадам на беразе возера Галаўль. Сустракаюцца сцвярджэнні, што ў XIV—XVI ст. было Чарэйскае княства[3].

Праз шлюбы паміж панамі Чарэйскімі, князямі Друцкімі і панамі Сапегамі Чарэя перайшла да апошніх. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў увайшла ў склад Аршанскага павета Віцебскага ваяводства. Росквіту Чарэя дасягнула пры Льве Сапегу, які аднавіў манастыр, а ў 1599 годзе на востраве возера Галаўль збудаваў Траецкую (мясцовая назва «Белая») царкву ў стылі ранняга барока. Сцены царквы захаваліся да цяперашняга часу каля вёскі Белая Царква. Ад назвы Чарэі пайшло найменне старэйшай лініі Сапегаў, якая мела тут сваю рэзідэнцыю.

З XVI ст. Чарэйскае ўладанне Сапегаў было графствам, у яго склад уваходзілі Чарэя, маёнткі Чарэйскае, Абчуг, Асечна, Багатырова, Мялешкавічы, Котава, Дзенькаўшчына, Горы з Чарняўчыцамі, Рыдомль, войтаўства Дакучын, а таксама некалькі асобных вёсак і шляхецкіх «засценкаў».

У 1660 годзе ў ходзе вайны 1654-1667 гадоў каля мястэчка адбыўся бой з маскоўскімі войскамі, у якім браў удзел Павел Ян Сапега.

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772) Чарэя стала сталіцай рэшты Віцебскага ваяводства. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. У канцы XVIII ст. Чарэйскае графства Сапегаў распалася, асобныя маёнткі трапілі да іншых уласнікаў, найбольшая частка графства перайшла да Мілашаў.

У вайну 1812 года Чарэю на 6 месяцаў занялі французы, у ліпені—лістападзе тут стаяў корпус маршала Легарнэ, потым — маршала Віктора. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у паўстанні 1863-1864 гадоў[3]. У 1863 годзе адкрыта царкоўна-прыхадскую школа, дзе навучаліся 20-30 вучняў. Станам на 1880 год у Чарэі 2 мураваныя і 198 драўляных будынкаў, мураваныя царква і касцёл, яўрэйская малітоўная школа.

Паводле пастановы І з'езду КП(б) Беларусі ад 1.1.1919 года Чарэя ў складзе БССР, аднак ужо 16.1.1919 года разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ўключана у склад РСФСР. У 1924 годзе Чарэю вярнулі ў склад БССР, цэнтр сельсавета (існаваў да 8 красавіка 2004[4]). Станам на 1996 год 321 двор.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1880 — 2112 чал.[5] (1039 муж. і 1073 жан.), з іх 775 праваслаўных, 44 каталікі, 1 пратэстант (жанчына), 636 муж. і 656 жан. іўдзеяў
  • XX стагоддзе: 1996 — 731 чал.; 2003 — 597 жыхароў у 250 дварах[6]; 2005 — 537 чал.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Чарэі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бібліятэка, клуб.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл, інтэр'ер

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. День Череи // Газета «Віцебскі рабочы», 18 снежня 2010 г., №146 (22109
  3. 3,0 3,1 3,2 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чашніцкага р-на.. — Мн.: Беларуская навука, 1997. — 542 с. — ISBN 5-343-01611-1.
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
  5. Czereja // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 797.
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 250.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]