Часлаў Кланіміравіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Часлаў Кланіміравіч
Часлав Клонимировић
Князь Сербіі
933 — 960
Папярэднік Захарый Перваслаўлевіч

Нараджэнне 896
Смерць 960
Род Уласціміравічы
Бацька Кланімір Страіміравіч[d]
Веравызнанне усходняе хрысціянства
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Балканы ў часы Часлава Кланіміравіча

Ча́слаў Кланімі́равіч — унук Строіміра і праўнук Уласціміра, першага незалежнага князя Сербіі. Кіраваў Сербіяй як вялікі жупан у перыяд паміж 933[1] і 950 гадамі.

Пасля смерці балгарскага цара Сімяона I, у залежнасці ад якога знаходзілася Сербія, Часлаў з дапамогай Візантыі змог захапіць уладу ў дзяржаве і рэарганізаваць яе, падтрымліваючы цесны саюз з Візантыяй. Пасля кіравання Канстанціна VII Парфірароднага дзяржава Часлава ахоплівала сённяшнюю заходнюю Сербію, усходнюю і цэнтральную Боснію, паўночную Чарнагорыю і ўсходнюю Герцагавіну. Поўдзень Чарнагорыі знаходзіўся пад васалітэтам Часлава, які ў сваю чаргу прызнаў вяршэнства візантыйскага імператара. Часлаў вядомы сваім спусташальным паходам на Венгрыю пасля перамогі над венгерскім князем Кішам.

Часлаў Кланіміравіч быў апошнім кіраўніком Сербіі з дынастыі Уласціміравічаў. Пасля яго смерці Сербія была цалкам анексавана Візантыяй, хоць меркавана і далей кіравалася жупанамі, чые імёны не захаваліся. Незалежнасць Сербіі была адноўлена толькі падчас кіравання Стэфана Воіслава ў 1040.

Зноскі

  1. Стывен Рансіман, стар. 185. Гісторыя Першае Балгарскае царства = A history of the First Bulgarian Empire. — Т. Кніга III. (англ.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]